Сёлета Карытас Беларусь завяршыў рэалізацыю сацыяльна-эканамічнага праекта, у выніку якога была аказана дапамога харчовымі пакетамі, адзеннем і абуткам 824 шматдзетным сем'ям, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама пенсіянерам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.
У межах праекта была арганізавана раздача харчовых пакетаў, прадуктаў харчавання для арганізацыі абедаў для найбольш бедных людзей. Такім чынам яны змаглі гарантавана атрымліваць гарачыя абеды ў зімовы перыяд. 67 сем'яў былі забяспечаны дровамі.
Сельскагаспадарчую хатнюю жывёлу, а таксама корм для яе утрымання, сельскагаспадарчыя культуры перадалі 1449 сем’ям з нізкім дастаткам, патрабуючым людзям, інвалідам.
У студзені 2022 года Карытас Беларусь плануе пачаць праект "Зімовая дапамога". Найбольш патрабуючыя і безабаронныя будуць забяспечаны на зімовы перыяд прадуктовымі пакетамі, дровамі. Рэалізацыя гэтага праекта магчыма дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей з замежжа.
Аднак, і ў Беларусі вельмі шмат людзей з адкрытым сэрцам, незалежна ад іх матэрыяльнага дастатку.
Таму цяпер, напярэдадні Адвэнту, які з'яўляецца часам падрыхтоўкі да Божага нараджэння, давайце ўнясем сваю лепту ў дапамогу тым людзям, якія ў ёй сапраўды маюць патрэбу.
Дарагія сябры, свае ахвяраванні вы можаце перавесці на наступны рахунак:
Рэлігійная місія "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
УНП 101124634
Разліковы рахунак: BY33PJCB3135 0544160010000933 у ААТ «Пріорбанк»
Код банка PJCBBY2X
Адрас банка: г. Мінск, вул. В.Хоружай, 31-А.
Грамадскія аб'яднанні
Рэлігійныя аб'яднанні
"Карытас Беларусь"
Ахвяраванні
Нумар паслугі АРІП: 4446571
Усе пытанні можна задаць па тэл. +375 (44) 791 78 87, або напісаць нам:
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Карытас – гэта любоў без межаў!