Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў
У ДУ "Cпецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў №1" супрацоўнікі РМ "ДКТ Карытас" ККББ 18 лістапада 2021 года правялі трэнінг на тэму "Навучанне камп'ютарнай граматнасці".
Падчас трэнінгу жыхары дома азнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у перыяд пандэміі COVID-19 і атрымалі практычныя парады па рашэнні бытавых пытанняў з дапамогай Інтэрнэту: навучыліся афармляць заказы ў крамах дастаўкі, ажыццяўляць пошук лекаў і неабходных тавараў, падтрымліваць зносіны ў ацсетках. Час вучобы праляцеў непрыкметна, а падвядзенне вынікаў прайшло з уручэннем падарункаў за кубкам духмянай гарбаты.
Карытас Беларусь шчыра дзякуе адміністрацыі ДУ "Cпецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1" і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва для дабра тых, хто ў ім пражывае.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы