Калі ў свет прыйшоў страшэнны вірус, COVID-19, ніхто не быў да яго падрыхтаваны. Шмат думак існавала. Адны верылі, што вось-вось медыкі знойдуць выйсце, і ён не будзе распаўсюджвацца па амаль усіх краінах, другія баяліся, што з часам усё больш краін адчуюць яго на сабе. На жаль, другая версія спраўдзілася.
Жыхароў Беларусі таксама закранула гэта хвароба. Пакуль мы гляделі па тэлебачанню, якія жудасныя падзеі здараюцца ў Кітаі, Італіі, Амерыцы, мы ў глыбіні душы думалі, што можа нас гэта абойдзе бокам. Не абыйшло. Першы чалавек, малады хлопец, студэнт з Ірану, захварэў на каранавірус. На шчасце, як паведамляюць СМІ, ён ужо перамог хваробу і нават ажаніўся.
Першыя дадзеныя: +4, +11, +14… Але затым статыстыка пачала пужаць. Доўгі час мы з заміраннем сэрца сачылі, як медыкі перадавалі новыя лічбы: +100, а затым +900 чалавек у дзень.
Адразу хочыцца выразіць падзяку ўсім лекарам і тым, хто стаіць на перадавой (настаўнікам, прадаўцам, кіроўцам, сацыяльным супрацоўнікам і г.д). Дзякуючы гэтым людзям, якія кожную хвіліну клапоцяцца аб нашым здароўі, мы маем веру і надзею, што зможам перамагчы каранавірус.
Здаецца, гэта страшная сітуацыя мае і плюс. Мы заўважылі і адчулі, як змаглі аб’яднацца ў кароткі час. Разам. Толькі разам, калі кожны ведае, што ад яго ўчынкаў залежыць будучыня, мы пачалі змагацца за наша жыццё, наша здароўе, дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі, клапаціліся, маліліся Богу. І ў малітве да Бога неяк у адзін момант усе забыліся аб тым, што жадалі раней… Новая сукенка, аўтамабіль, вандроўка… Усё стала не значна. Зараз усе мы просім толькі аб адным – каб былі здаровыя мы і нашы родныя. Мы навучыліся больш заўважаць адзін аднаго, чуць, аказваць дадатковую ўвагу, падтрымку… Мы сталі больш цаніць адзін аднаго, любіць. Можа, гэты вялікі і сур’ёзны іспыт і быў нам дадзены дзеля таго, каб мы спыніліся. Спыніліся і пачалі жыць неяк трохі інакш. Навучыліся цаніць кожны момант жыцця, а таксама адзін аднаго.
Карытас Беларусь не застаўся ў баку, калі спатрэбілася дапамога. Карытас па ўсёй Беларусі заўсёды стараліся аказваць дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Сітуацыя з каранавірусам не стала выключэннем.
Канферэнцыя Каталiцкiх бiскупаў у Беларусi абвясціла аб усебеларускім зборы Каталіцкага касцёла ахвяраванняў на барацьбу з COVID-19. Дзякуючы ахвяраваням каталіцкіх вернікаў, а таксама людзей з добрым сэрцам і душой на рахунак хутка пачалі паступаць сродкі. За перыяд сбору было сабрана каля 60000 беларускіх рублёў.
Сродкі, сабраныя ў парафіях, пералічылі адказныя за гэта асобы. Пасля акамуляцыі матэрыяльнай дапамогі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў на Беларусі прызначыла яе на мэты забеспячэння неабходнымі рэчамі найбольш патрабуючых установаў аховы здароўя нашай краіны.
Такім чынам, Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перадаў Клімавічскай цэнтральнай раённай бальніцы 250 ахоўных масак, 250 супрацьчумавых камбінезонаў, 100 рэспіратараў, Магілёўскай абласной бальніцы – 260 ахоўных масак і 260 супрацьчумавых камбінезонаў, 100 рэспіратараў, Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы –250 ахоўных масак і 250 супрацьчумавых камбінезонаў , Мінскаму навукова-практычнаму цэнтру хірургіі, транспланталогіі і гаматалогіі па 200 ахоўных масак і па 200 супрацьчумавых касцюмаў, Мсціслаўскай цэнтральнай раёнай бальніцы – 40 ахоўных масак, 40 супрацьчумавых камбінезонаў, 150 рэспіратараў, Бельчынскай цэнтральнай бальніцы – 115 рэспіратараў.
Карытас Пінск перадаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы, Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, Ружанскай гарадской бальніцы, Лунінецкай цэнтральнай раённая бальніцы, Чачэрскаму раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі па 100 павязак і па 100 санітарна-гігіенічных камбінезонаў, Гомельскай абласной туберкулёзнай бальніцы і Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі па 200 павязак і 200 санітарна-гігіенічных камбінезонаў, Лагішынскай гарадской бальніцы – 60 павязак і 60 санітарна-гігіенічных камбінезонаў і Тэлеханскай нарадской бальніцы – 40 павязак і 40 санітарна-гігіенічных камбінезона.
Карытас Віцебск перадаў Віцебскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі 1000 супрацьчумавых камбінезонаў і 500 ахоўных масак, а Віцебскаму абласному анкалагічныма дыспансеру – 500 ахоўных масак.
Карытас Гродна перадаў Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы і Гарадской клінічнай бальніцы №3 г. Гродна па 200 павязак і па 200 санітарна-гігіенічных камбінезонаў, Дзіцячай паліклініцы №1 г. Гродна і Дзіцячай паліклініцы №2 г. Гродна, Гарадской паліклініцы №6 г. Гродна па 140 павязак і па 140 санітарна-гігіенічных камбінезонаў, Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы – 180 павязак і 180 санітарна-гігіенічных камбінезонаў.
Збор сродкаў працягваецца. І ў будучыні яшчэ будуць закупляцца неабходныя рэчы.
Нягледзячы на гэта, Карытас Беларусь дапамагае не толькі медыцынскім ўстановам. Штам людзей (людзі пажылога ўзросту, людзі з інваліднасцю, шматдзетныя сем’і, няпоўныя, апякунскія сем’і…) атрымоўваюць прадуктовыя наборы, сродкі асабістай гігіены, ахоўныя маскі, сродкі дэзінфекцыі. А, дзякуючы праекту “Хатнія жывёлы” шмат людзей атрымалі бясплатна трусоў і куранят, каб атрымаць магчымасць весці гаспадарку. Штам валанцёраў і супраўоўнікаў Карытас па ўсёй Беларусі, рызыкуючы сваім здароўем стараліся дапамагчы тым, хто найбольш быў уязвімы перад вірусам.
На жаль, мы яшчэ не перамаглі каранавірус. У нашай краіне, як і ў шматлікіх краінах свету, яшчэ шмат людзей хварэе на каранавірус. Хочацца пажадаць, каб хвароба мінула вас і вашых родных. Няхай хутчэй мы зможам перамагчы COVID-19. Будзьце ўважлівыя адзін да аднаго, клапаціцеся, цаніце, любіце. Выконвайце меры засцярогі. Беражыце сябе і сваіх родных.