Падчас пандэміі шмат людзей змянілі лад жыцця. Многія з нас пачалі працаваць з дому. У дзяцей і падлеткаў таксама адрозніваюцца працэсы навучэння ад тых, што былі раней.
На жаль, у мэтах бяспекі мы, па магчымасці, не наведваем зараз і нашых дзядуляў і бабуляў. А стараемся часцей тэлефанаваць.
Па парадзе лекараў яны зараз больш часу праводзяць у хаце, не наведваюць месцы, дзе збіраецца шмат людзей.
Мы паразмаўлялі са спецыялістам па сыцыяльнай працы ДУ “Вілейскі ТЦСАН” аддзялення забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Марынай Макаравай.
“Да пандэміі да нас прыходзіла 145 людзей залатога ўзросту. Расклад заняткаў і сустэч быў распісаны на ўвесь тыдзень: гурткі па ангельскай мове, літаратурныя гурткі, кампутарная адукаванасць, экскурсіі, адукацыйныя і забаўляльныя мерапрыемствы… Некаторыя людзі прыходзілі да нас 5-6 разоў на тыдзень.
А цяпер ў мэтах бяспекі мы вымушаны спыніць той тэмп і той расклад, якія ў нас былі. Мы даём парады, каб дзядулі і бабулі больш часу праводзілі дома, не наведвалі месцы, дзе шмат людзей, хадзілі дыхаць свежай паветрай у лес, на бераг ракі, абавязкова мылі рукі і насілі ахоўныя маскі толькі ў тым выпадку, калі гэта патрэбна.
Але мы прыдумалі такі від актыўнасці, які не будзе перашкаджаць і несці пагрозу. Зараз мы прапануем аздараўляльную зарадку ў невяліх групах да 7 чалавек. І выконваем усе ўмовы засцярогі. Выконваем бяспечную адлегласць, дэзынфіцыруем спартыўны інвентар. Заняткі праходязць 2 разы на тыдзень на жывапіснай лужайцы.
Мы вельмі чакаем, калі скончыцца гэта сітуацыя з каранавірусам, і зноў сустрэнімся з нашымі дарагімі бабулямі і дзядулямі,” – паведаміла Марына Макарава.
Карытас Беларусь таксама жадае ўсім моцнага здароўя, а таксама хутчэй перамагчы COVID-19.