Цэнтр часовага (начнога) знаходжання для бяздомных асобаў у Віцебску атрымаў ад Карытас Віцебскай дыяцэзіі сродкі індывідуальнай абароны: маскі, пальчаткі, антысэптыкі. Карытас Віцебск сардэчна дзякуюць сябрам з Карытас Лінц (Аўстрыя) за своечасовую дапамогу. Міласэрнасць падчас эпідэміі актуальная як ніколі!
Міласэрнасць — які вялікі сэнс у гэтым, на першы погляд, простым і звычным слове. Аднак толькі чалавек, надзелены гэтым пачуццём, нягледзячы ні на што, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу іншаму, ён спачувае не на словах, а на справе. Згадзіцеся, дабрыню, здольнасць суперажываць трэба выхоўваць з дзяцінства, і не галаслоўна, а на пэўных прыкладах, уласнымі паводзінамі, нейкімі адпаведнымі справамі.