У межах адпаведнага праекта Карытас мае магчымасць аказаць разнастайную дапамогу медыцынскім і сацыяльным установам, валанцёрскім рухам, асобным грамадзянам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй. Caritas можа бязвыплатна дапамагчы дробным медыцынскім інвентаром, сродкамі індывідуальнай абароны, асабістай гігіены, дэзінфекцыі, прадуктамі харчавання і інш.
Вы можаце аказаць каштоўнае садзейнічанне ў змаганні з каранавіруснай інфекцыяй рознымі спосабамі.
Магчымая інфармацыя, якая патрэбна:
1. Патрэбы медыцынскіх устаноў, размешчаных на тэрыторыі Вашай парафіі. Таксама пры неабходнасці патрэбы сацыяльных устаноў (тэрытарыяльныя сацыяльныя цэнтры, карэкцыйныя цэнтры, дзіцячыя дамы і школы-інтэрнаты, дамы састарэлых).
Спіс з назвай установы і колькасцю расходных сродкаў, неабходных на адзін месяц працы (напрыклад: маска — 500 шт. і г.д.)
2. Патрэбы валанцёрскіх груп альбо іншых рухаў Вашай парафіі, дзейнасць якіх накіравана на апеку людзей, якія ў дадзены момант вымушаны знаходзіцца на самаізаляцыі (хворых, пажылых, самотна пражываючых і інш.).
Спіс валанцёраў і сродкаў індывідуальнай абароны для валанцёраў на адзін месяц працы — колькасць масак, пальчатак, сродкаў дэзінфекцыі.
3. Спіс патрабуючых людзей, якім мы маглі б перадаць адрасную дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання, вітамінаў, сродкаў дэзінфекцыі.
Адрасная дапамога можа быць перададзена малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Пры гэтым рэлігійная прыналежнасць грамадзян не з’яўляецца ўмовай для атрымання дапамогі.
Супрацоўнікі Карытас Мінск будуць вельмі ўдзячныя, калі Вы выкажаце зацікаўленасць і дашлеце да нас інфармацыю аб актуальных патрэбах на тэрыторыі Вашай парафіі на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне:
Таццяна Жук +375 (29) 324 55 23