Дарагія сябры! Цяпер ахвяраванне можна ажыццявіць і праз сістэму АРІП.

Каб унесці дабрачыннае ахвяраванне, выкарыстоўваючы наяўныя або электронныя грошы, банкаўскія аплатныя карткі або інструменты дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, дастаткова знайсці ў каталогу плацяжоў па Беларусі сістэмы "Разлік" (АРІП) раздзел «Грамадскія аб'яднанні», затым падраздзел «Рэлігійныя аб'яднанні», а ў ім - нашу ўкладку «Карытас Беларусь» -- «Ахвяраванні». У форме трэба пазначыць суму ахвяравання, увесці прозвішча і ініцыялы і пацвердзіць дадзены плацёж.

Размяшчэнне паслугі ў дрэве АРІП:

- Сістэма "Разлік" (АРІП)
    - Грамадскія аб'яднанні
       - Рэлігійныя аб'яднанні
          - “Карытас Беларусь”
             - Ахвяраванні

Размяшчэнне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы "Разлік" (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі прапануем выканаць пошук па нумарыпаслугі АРІП: 4446571.

Сістэма iPay - аплата з балансу мабільнага тэлефона *
Камісія Сістэмы iPay для абанентаў: МТС - 3%; life
- 4,5%

Паслуга "Ахвяраванні"

1. З дапамогай SMS-паведамлення:

Адпраўце на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца):
559 <Прозвішча, імя адпраўніка> <Сума>
Калі ласка, увядзіце вашы прозвішча і ініцыялы без прабелаў

Прыклад SMS-паведамлення:
559 ГромаўАІ 10 (прабел паміж параметрамі абавязковы!)

2. Здзейсніць плацёж Вы можаце з асабістага кабінета сайта iPay.by **

*Выключэнні складаюць нумары тэлефонаў, падлучаныя на карпаратыўны тарыф і абаненты, якія выкарыстоўваюць аплату паслуг сотавай сувязі па факце. Для ажыццяўлення аперацый у Сістэме АРІП даступная не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 10 капеек для абанентаў МТС і не менш за 50 капеек для абанентаў life:);

** для ўваходу ў асабісты кабінет выкарыстоўвайце свой нумар тэлефона і сеансавы пароль, для атрымання якога дастаткова даслаць любое SMS-паведамленне на нумар 5533 (кошт SMS вызначаецца тарыфным планам абанента). Пасля паспяховага ўваходу ў асабісты кабінет вы можаце ажыццяўляць плацяжы, выбіраючы паслугі для аплаты. Акрамя таго, вы можаце даведацца аб балансе вашага рахунку мабільнага тэлефона, прагледзець гісторыю плацяжоў, пры неабходнасці раздрукаваць чэк.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы