19 і 20 сакавіка для супрацоўнікаў Карытас Беларусь праходзіць трэнінг “Што такое мясцовая супольнасць і выяўленне яго патрэбаў”, арганізаваным Нацыянальным "Карытас". 

Мэтай трэнінгу стала фарміраванне разумення ў ўдзельнікаў, што такое мясцовая супольнасць і ацэнка яго патрэбаў, а таксама развіццё практычных навыкаў па правядзенні ацэнкі патрэб і патрэбаў мясцовай супольнасці ў сваіх населеных пунктах. Трэнерамі мерапрыемства другі раз сталі ўжо знаёмыя нашым супрацоўнікам па трэнінгу “Планаванне мясцовых ініцыятыў і прыцягненне рэсурсаў для іх рэалізацыі”, які адбыўся ў кастрычніку  – Святлана Зінкевіч і Марына Корж з “Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый”.

Падчас трэнінгу удзельнікі стрварылі “партрэт” сваёй супольнасці, разгледзелі метады даследавання мясцовых супольнасцей, даведаліся аб беларускім досведзе працы ў супольнасці і з супольнасцю, а таксама склалі план работы з мясцовай супольнасцю ў рэгіёнах.

Касцёл - гэта цэнтр развіцця мясцовай супольнасці. Спадзяемся, што хутка ў нас будзе шмат актыўных парафій па ўсёй Беларусі!

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы