З 12 па 18 сакавіка ў Беларусі праходзіў Тыдзень фінансавай адукаванасці. А наш чарговы трэнінг па гэтай тэме сёння прайшоў у г. Клецку.
Кожны трэнінг дорыць нам пазітыўныя моманты, новыя знаёмствы і новы вопыт. І пасля кожнага пройдзенага мерапрыемства хочацца дзякаваць усіх паасобку.
Кс. Павел Слука разам з удзельнікамі сёння зрабілі ўсё, каб гэты трэнінг мы надоўга захавалі ў сваёй памяці. Мы вам далі новыя веды, але вы нам намнога большае - свае цеплыню і сардэчнасць.