Заява Карытас Еўропа з нагоды Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка 2018 года

З нагоды Міжнароднага жаночага дня Карытас Еўропа звярнулася да еўрапейскіх устаноў і урадаў з заклікам разбурыць стэрэатыпы ў дачыненні да бацькоўскай апекі  па догляду за дзецьмі ў сем'ях, прыняўшы за аснову  баланс у сямейным жыцці.

Баланс сямейнага жыцця на працоўным месцы ўяўляе унікальную магчымасць скараціць разрыў паміж бацькам і маці з пункту гледжання занятасці, аплаты працы і адказнасці, каб садзейнічаць большай актыўнасці жанчын на рынку працы. Акрамя таго, даследаванні паказваюць, што гарманічны баланс паміж працай і сямейным жыццём  -- гэта інвестыцыі, якія прыводзяць да больш якаснай працы  і павышэнню яе прадукцыйнасці, памяншаючы цякучасць кадраў і прагулы.

Вельмі важна, калі жанчыны і мужчыны на справе маюць роўныя правы. Таксама гэта значыць роўныя абавязкі, калі гаворка ідзе аб доглядзе за дзецьмі і хатняй працы ў сям'і. Добры баланс паміж працай і сямейнай жыццём прыносіць карысць не толькі сем'ям, але і кампаніям ў эканоміцы, паколькі супрацоўнікі больш матываваныя.

Карытас Еўропа, адзначаючы жаданне кіраўнікоў і ўрадаў дзяржаў  да ўмацавання сацыяльнай накіраванасці сваёй палітыкі, заклікае да заахвочвання пашырэння ўделу мужчын ў выкананні свайго бацькоўскага абавязку ў сферы догляду і выхавання дзяцей.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы