9 лютага ў г. Мінску і 10 лютага ў г. Астраўцы Гродзенскай вобласці Нацыянальны “Карытас” правёў трэнінгі ў рамках праекта «Паляпшэнне эканамічнай стабільнасці насельніцтва».
Асноўная мэта праекта - паляпшэнне якасці жыцця і ўзроўню эканамічнай стабільнасці малазабяспечаных і уразлівых груп насельніцтва нашай краіны.
Задачы:
1) павысіць фінансавую пісьменнасць малазабяспечанага і ўразлівага насельніцтва;
2) даць яму магчымасць для развіцця свайго эканамічнага патэнцыялу праз шэраг мерапрыемстваў праекта (стварэнне груп самадапамогі, пунктаў абмену рэчамі, сельскагаспадарчым акцыях і да т.п.);
3) садзейнічаць змене сацыяльнай практыкі ў галіне работы па павышэнню эканамічнай стабільнасці насельніцтва бедных гарадскіх і сельскіх раёнаў праз узмацненне патэнцыялу спецыялістаў дзяржаўных устаноў і НДА;
4) павысіць інфармаванасць насельніцтва аб спосабах паляпшэння эканамічнага стану, прыцягнуць грамадскасць да праблемы нізкай фінансавай стабільнасці праз інфармацыйна-асветніцкія кампаніі праекта.
Нягледзячы на высокую зарплату, людзі часта не ў стане забяспечыць сабе годнае жыццё. І ўсё з-за недахопу ведаў у сферы эканомікі. Фінансавая адукаванасць - гэта магчымасць кантраляваць асабістыя даходы і выдаткі, здольнасць выгадна распараджацца грашыма і выходзіць на новы ўзровень матэрыяльнага дабрабыту. Поспеху дамагаецца той, хто спасціг мастацтва не толькі зарабляць, але і планаваць свай бюджэт.
Нагадваем, што наступны трэнінг пройдзе ў г.Магілёве, па адрасу: вул.Камсамольская, 4 (касцёл св. Станіслава). Удзел у трэнінгу бясплатны.
Запісацца можна, напісаўшы на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., а таксама патэлефанаваўшы па нумары: +375 (44) 736 17 22.