Нацыянальны Карытас запрашае ўсіх жадаючых з розных куткоў нашай краіны  прыняць удзел у трэнінгах “Сплануй сваю будучыню”, якія можна назваць інструментам павышэння фінансавай адукаванасці  насельніцтва.

 

 

Фінансавая адукаванасць – гэта здольнасць чалавека эфектыўна распараджацца асабістымі фінансамі, трымаць пад кантролем свае даходы і расходы.

Трэнінгі дапамогуць:

      -    пазбегнуць многіх памылак у фінансавай сферы;

      -    набыць фінансавую самастойнасць;

      -    закласці аснову фінансавай бяспекі чалавека і яго дабрабыту;

      -    вызначыць мэты і прыярытэты пры фарміраванні сямейнага бюджэту;

 -  вывучыць стратэгіі, якія дазваляюць зрабіць правільны выбар і рэалізаваць асабістыя фінансавыя планы.

У выніку навучання слухачы  набываюць неабходныя веды, разуменне і навыкі ў планаванні сямейнага бюджэту, што дапамагае ім стаць больш упэўненымі, мэтанакіраванымі і адказнымі.

                                            Расклад трэнінгаў на люты-сакавік:                                                                                       

24 лютага - Магілёў

10 сакавіка - Ракаў

17 сакавіка - Клецк

25 сакавіка - Нясвіж

Усіх зацікаўленных у дадзеных мерапрыемствах просім пісаць на пошту caritasby@gmail.com, а таксама тэлефанаваць  +375 (44) 791 78 87.

 

 

 

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы