У 2017 годзе Нацыянальны Карытас праводзіў навучальныя праграмы для супрацоўнікаў і дырэктараў Карытас.
У маі прайшла працоўная сустрэча, падчас якой абмяркоўваліся стандарты менеджменту Карытас Інтернацыяналіс, а таксама стратэгія развіцця парафіяльнага сацыяльнага служэння ў Беларусі.
Быў арганізаваны трэнінг “Планаванне мясцовых ініцыятыў і прыцягненне рэсурсаў для іх рэалізацыі”. Яго мэтай стала развіццё кампетэнцый, неабходных для распрацоўкі праектаў і пошуку сродкаў для іх ажыццяўлення. Трэнерамі выступілі спецыялісты з “Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый”.
Другім напрамкам дзейнасці Нацыянальнага Карытас ў 2017 годзе стала ўкараненне ў працу стандартаў менеджменту Карытас Інтэрнацыяналіс.
У кастрычніку адбыўся трэнінг па стандартах менеджменту, які праводзіла спецыяліст з Карытас Еўропа. Трэнінг быў накіраваны на выяўленне слабых і моцных бакоў Нацыянальнага і дыяцэзіяльных Карытас для павышэння эфектыўнасці працы нашых арганізацый.
Таксама была арганізавана сустрэча Нацыянальнага Карытас з прадстаўнікамі Карытас Еўропа. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся с дзейнасцю Карытас Беларусь, абмеркавалі сістэму мэпінга, а таксама планы па сумеснай дзейнасці на 2018 год.
У ліпені прайшла сустрэча Нацыянальнага Карытас з прадстаўнікамі амерыканскай Каталіцкай службы дапамогі (CRS). Асноўнай мэтай прыезду было знаёмства з дзейнасцю Карытас Беларусь, а таксама абмеркаванне сумесных праектаў, у прыватнасці, развіццё дзейнасці Карытас у парафіях.
Яшчэ адным з напрамкаў дзейнасці арганізацыі ў 2017 годзе была праца з валанцёрамі, прыцягненне найбольш ініцыятыўных і адукаваных валанцёраў да працы ў праектах і акцыях. Для дасягнення гэтай мэты быў распрацаваны праект «Young Caritas» («Янг Карытас»), у рамках якога ад Нацыянальнага Карытас і кожнай дыяцэзіі былі выбраны каардынатары валанцёраў, а таксама праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Для нашых валанцёраў быў арганізаваны адпачынак у міжнародным моладзевым лагеры ў горадзе Маммендорф у Германіі, падчас якога яны ўдзельнічалі ў мерапрыемствах як спартыўнай, так і духоўна-маральнай накіраванасці.
У лістападзе адбылася адукацыйная паездка нашых каардынатараў валанцёраў у Карытас Польшча для абмену вопытам. Падчас паездкі ўдзельнікі пазнаёміліся з працай валанцёраў у г. Лодзь, Бялай Падлясцы і Кельцэ.
У рамках праекта былі арганізаваны 3 семінары для каардынатараў валанцёраў Карытас.
Адным з крокаў да дасягнення нашай мэты - павышэння зацікаўленнасці грамадства да дзейнасці Карытас, а таксама прыцягнення валанцёраў, была здымка відэароліка, які трансліруецца на маніторах 37 АЗС “Беларуснафта” г. Мінска і Мінскага раёна.
На працягу 2017 года праводзіліся мерапрыемствы па рэалізацыі Канцэпцыі Карытас па ахове правоў дзіцяці. Пры падтрымцы нашых аўстрыйскіх партнёраў быў праведзены шэраг семінараў, прысвечаных гэтай тэме.
Важным напрамкам дзейнасці Нацыянальнага Карытас з’яўляецца развіццё і падтрымка парафіяльных Карытас. Менавіта таму ў гэтым годзе пачаў рэалізоўвацца маштабны праект «Сацыяльнае парафіяльнае служэнне». Гэты праект носіць міжнародны характар, у якім аб'ядналіся Карытас Расія, Карытас Украіна грэка-каталіцкай Царквы і Карытас Беларусь.
Мэта праекта - стварыць умовы для зараджэння дабрачынных ініцыятыў Карытас у парафіях i з дапамогай гэтага фармаваць цэлую парафіяльную сетку Карытас; падрыхтаваць лідэраў-каардынатараў для кожнай дыяцэзіі; стварыць сістэматычную падтрымку іх дзейнасці праз рэгулярныя адукацыйныя праграмы і сустрэчы па абмене вопытам.