Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць перад святамі Божага Нараджэння штогадовую дабрачынную акцыю “Калядная свечка”. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям. Кожны, хто хоча дапамагчы дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, мае такую магчымасць далучыцца да дабрачынных спраў “Карытас”.

 Дырэктар гродзенскага “Карытас” кс. Раман Рачко адзначыў, што сабраныя ахвяраванні будуць накіраваны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе: сіротам, паўсіротам, дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям і моладзі, якія з’яўляюцца інвалідамі.

Штогод дзякуючы служэнню “Карытас” сотні дзяцей маюць магчымасць удзельнічаць у летніх аздараўленчых лагерах, наведваць пазнавальныя экскурсіі, удзельнічаць у працы навучальных груп, творчых гурткоў у дзіцячых сацыяльных лагерах, прымаць удзел успецыяльных святах, атрымліваць адрасную дапамогу.

З пачаткам Адвэнту такія свечкі распаўсюджваюцца ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, і далучыцца да акцыі могуць усе вернікі і людзі добрай волі. 

 Дабрачынная акцыя “Калядная свечка” праходзіць у Беларусі ўжо многія гады. З кожным годам да акцыі далучаецца ўсё больш вернікаў, а значыць, усё большай колькасці дзяцей удаецца дапамагчы.

 

https://grodnensis.by/nawiny/6787-karytas-grodzenskaj-dyyatsezii-pravodzits-dabrachynnuyu-aktsyyu-kalyadnaya-svechka-2.html

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы