5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра. Ён адзначаецца з 1985 года, калі Генеральная Асамблея ААН прапанавала менаваць гэты дзень як дзень дабрачынцы.

 Дату ўшаноўваюць усе, хто ахвяруе свой асабісты час на аказанне дапамогі незнаёмым людзям. У гэты дзень у многіх дзяржавах праводзяцца мерапрыемствы, якія павышаюць узровень дасведчанасці грамадзян аб важнасці дзейнасці добраахвотнікаў.

Менавіта сёння -- так ужо сімвалічна супала -- каардынатары і валанцёры “Карытас Беларусь” прымаюць удзел у сумесным семінары, галоўнай мэтай якога з’яўляецца вызначэнне шляхоў далейшага развіцця, а таксама распрацоўка першых стандартаў узаемадзеяння каардынатараў і валанцёраў.

“Карытас Беларусь” сардэчна віншуе ўсіх валанцёраў са святам! Валанцёры -- гэта сапраўдны прыклад дабрыні, чалавечнасці і бескарыслівасці. Дзякуй Вам велізарнае! Хай усё Вашы добрыя справы абавязкова будуць ўзнагароджаныя.

 

 

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы