Другі дзень канферэнцыі распачаўся з прадстаўлення стратэгічнага плана развіцця арганізацыі да 2020 г.  

Прадстаўляючы стратэгію арганізацыі, кс. Віталій Дабраловіч падкрэсліў: «Карытас уяўляе сабой арганізацыйна аформлены выраз місіі Касцёла, які сведчыць пра Бога, які жыве сярод нас, любові да ўсіх людзей і, перш за ўсё, да найменшых, найбольш патрабуючых, да беднякоў». 

Яшчэ ў энцыкліцы «Deus Caritas Est»  Св. Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў нас павысіць узровень прафесіяналізму ў працы «Карытас», кажучы: «людзі, якія клапоцяцца аб патрабуючых, перш за ўсё павінны быць кампетэнтныя ў сваёй прафесіі: іх неабходна належным чынам навучаць таму, што і як рабіць, яны павінны быць адданыя справе няспыннай апекі». Далей ён дадае: «Хоць прафесійная кампетэнтнасць з'яўляецца першасным і асноўным патрабаваннем, самой па сабе яе недастаткова. Мы маем зносіны з людзьмі, а людзям заўсёды трэба нешта большае, чым тэхнічная апека. Ім патрэбна чалавечнасць. Патрэбны шчыры клопат!» - падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага «Карытас».

   

Далей кс. Віталій распавёў пра місію, каштоўнасці і бачанне арганізацыі. А таксама прадставіў SWOT-аналіз, які дапамог убачыць моцныя і слабыя бакі арганізацыі, знешнія пагрозы і магчымасці, якія могуць перашкодзіць ці наадварот дапамагчы арганізацыі ў яе дзейнасці і развіцці. У выпадку паспяховай рэалізацыі стратэгіі, “Карытас” зможа ўмацаваць сваю ролю ў грамадстве і перайсці ад ролі «арганізацыі-правайдэра» тавараў і паслуг для сваёй мэтавай аўдыторыі, да арганізацыі як суб'екта рашэння грамадска-значных праблем.

     

 

   

   

 

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы