21 верасня ў офісе Нацыянальнага Caritas праходзіла чарговае пасяджэнне Рады Caritas у Беларусі, пад кіраўніцтвам дырэктара Нацыянальнага Caritas кс. Віталія Дабраловіча.

Рада Caritas – дарадчы орган унутры арганізацыі, які быў заснаваны на Радзе Дырэктароў у маі 2012 года. Адной з ідэй стварэння Рады Caritas з'яўляецца магчымасць супрацоўнікаў удзельнічаць у абмеркаваннях перспектыў развіцця арганізацыі, актуальных праблем і задач, а таксама магчымых шляхоў іх вырашэння.

Напачатку сустрэчы кс. Віталій Дабраловіч прывітаў усіх сабраных, а таксама ўрачыста прадставіў новага дырэктара Caritas Гродзенскай дыяцэзіі кс. Рамана Рачко.

Адным з актуальных пытанняў, закранутых на пасяджэнні Рады Caritas  стала пытанне неабходнасці распрацоўкі стратэгіі развіцця арганізацыі на наступныя 3 гады. Дырэктар Нацыянальнага Caritas падкрэсліў неабходнасць стварэння адзінага стратэгічнага плана ўсёй арганізацыі. Удзельнікі Рады Caritas зрабілі аналіз арганізацыі і яе акружэння, а таксама імі былі выбраны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дабрачыннага таварыства Caritas Belarus на 2017-2020 гг.

   

Яшчэ адным важным момантам стала абмеркаванне ІІІ Міжнароднай сустрэчы партнёраў Caritas Belarus, якая будзе праходзіць 10-11 кастрычніка 2016 г. у цэнтры св. Лукі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы