24 красавіка ва ўсіх каталіцкіх парафіях Еўропы прайшоў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ў Украіне. Падчас нядзельных святых Імшаў вернікі складвалі ахвяраванні, якія, па рашэнні Папы Рымскага Францыска, накіруюць пацярпелым ад вайны на Данбасе.

- Мая думка накіроўваецца да ўсіх людзей, якія маюць смагу прымірэння і супакою. Тут у Еўропе думаю, у прыватнасці, аб драме тых, якія пакутуюць ад наступстваў гвалту ў Украіне: пра людзей, што засталіся на землях спустошаных ў выніку ваенных дзеянняў, якія ўжо прычынілі некалькі тысяч смерцяў і тых - больш за мільён - што былі вымушаныя пакінуць гэтыя зямлі з-за цяжкай сітуацыі, якая ў далейшым працягваецца. Яна тычыцца, перш за ўсё, пажылых людзей і дзяцей. Акрамя таго, што суправаджаю іх сваёю малітваю і думкай, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу. З гэтай мэтай, ва ўсіх каталіцкіх касцёлах  Еўропы будзе праходзіць спецыяльны збор сродкаў.

Заклікаю шчодра далучыцца да гэтай ініцыятывы. Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з усім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць супакою і павагі  на гэтых, так пацярпелых землях, - абвясціў раней Папа Францішак.

katolik-gomel.by

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы