З 15 па 17 і з 17 па 19 красавіка 2016 г. ў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе семінар па навучанні асновам валанцёрства. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жадаючыя з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Дакладчыкамі на семінары стануць прадстаўнікі «Мальтыйская службы дапамогі».
У ходзе семінара запланавана работа па тэмах:
1. Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Прыцягненне валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне.
2. Хатні дагляд за пажылымі і адзінокімі людзьмі пры дапамозе сваякоў і суседзяў.
3. Аказанне першай дапамогі ў паўсядзённым жыцці і ў надзвычайных сітуацыях.
4. Задачы і магчымасці для валанцёраў у працы з дзецьмі і падлеткамі.
Семінар пройдзе ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры «Карытас» па адрэсе: Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца па нумары: +375 29 184 22 84, або на эл. пошту:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная.