3 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, валанцёры гродзенскага "Карытас" прынялі актыўны ўдзел у правядзенні Дня "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі, які ў гэтым годзе праходзіў у Астраўцы.
На працягу ўсяго дня валанцёры, нягледзячы на стомленасць, выкліканую раннім уздымам і дарогай, увесь дзень з добрым настроем стаялі са скарбонкамі і расказвалі усім жадаючым пра валанцёрскія праекты "Карытас” Гродна. Таксама падчас кожнай св. Імшы можна было шмат чаго даведацца пра дзейнасць "Карытас" у Гродне і па ўсёй Беларусі. Варта адзначыць, што парафіяне самі праяўлялі вялікую ўвагу да дзейнасці гродзенскага "Карытас", з цікавасцю распытвалі пра валанцёрскія праекты і мерапрыемствы.
Дзень "Карытас" - ужо традыцыйнае мерапрыемства, дзякуючы якому ўсё больш вернікаў розных гарадоў і парафій даведаюцца шмат новага аб дабрачыннай дзейнасці, пра дапамогу, якую аказвае «Карытас»патрабуючым, а таксама аб валанцёрскім руху і дабрачынных акцыях "Карытас".
Марыя Янкевіч