Валанцёры дзіцячага праекта "Анёлы дабра РМ "ДКТ Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі арганізавалі выставу дзіцячага малюнка, прымеркаваную да Дня малітвы за ахвяры Чарнобыльскай трагедыі.
Варта адзначыць, што дзеці з радасцю падтрымалі гэту ініцыятыву і з велізарным жаданнем малявалі, тым самым паказваючы свой удзел у перажыванні гэтай трагедыі. Малюнкі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення гродзенскай дзіцячай абласной бальніцы намаляваны ад душы і з чыстым сэрцам, яны перадаюць увесь жах перажытага амаль 30 гадоў назад.
Выставу дзіцячага малюнка можна наведаць з 23 красавіка па адрасе: Горадня, вул. Дзяржынскага, 91 (“Карытас”).
Час працы: з 15.00 да 17.00