Ядзерны выбух, які знішчыў 26 красавіка 1986 года Чарнобыльскую АЭС, звязаў народы многіх краін адной бядой. Гэта дата стала асобай не толькі для грамадзянаў Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету.
Выбух быў настолькі магутным, што забруджанне пашырылася на значныя кавалкі тэрыторыі Савецкага Звязу, якія ў наш час уваходзяць у склад Беларусі, Украіны і Расіі, усяго каля 155 тысяч квадратных кіламетраў.
У верасні 2003 года на саміце СНД прэзідэнт Украіны Леанід Кучма прапанаваў краінам-удзельніцам Супольнасці абвясціць 26 красавіка Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф.
Чарнобыльская аварыя стала не толькі велізарнай трагедыяй і найбуйнай экалагічнай катастрофай 20 стагоддзя, але і ўрокам усяму чалавецтву, паказаўшы, што ядзерная энергія, якая выйшла з-пад кантролю, не ведае межаў. На жаль, яе водгаласы будуць гучаць яшчэ доўга і адаб'юцца не на адным пакаленні людзей.
Дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" таксама памятае пра гэтую велізарную трагедыю і далучаецца да малітваў, якія складваюцца ў гэты дзень за ўсіх людзей, якія сталі ахвярамі катастрофы, а таксама за ўсіх тых, хто прычыніўся да ліквідацыі яе наступстваў.