Ужо ў другі раз рэлігійная місія Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў супрацоўніцтве з бельгійскай арганізацыяй «Eurochildren» арганізавала для беларускіх дзяцей адпачынак у Бельгіі.
Цэлы месяц дзеці жылі ў бельгійскіх сем’ях і мелі магчымасць не толькі добра адпачыць, але і пазнаёміцца з культурай іншай краіны, палепшыць веданне замежнай мовы.
Кожная бельгійская сям'я падрыхтавала для дзяцей цікавую і насычаную праграму адпачынку: дзеці каталіся на атракцыёнах у парках забаў, плавалі ў аквапарках і басейнах, адпачылі на Паўночным моры, наведалі гарады Бельгіі – Брусэль, Антвэрпэн, Бруге, Гент. Усе дзеці атрымалі шмат адметных падарункаў.
“Усё было цудоўна, мне вельмі спадабалася, – падзялілася ўражаннямі Насця, дзяўчынка са шматдзетнай сям’і. – Гэта быў другі раз, калі я прымаю ўдзел у адпачынку, арганізаваным “Карытас”. Дзякуючы такому адпачынку я даведалася, што такое быць малодшай у сям'і, навучылася быць больш арганізаванай, таму што ў мяне там былі пэўныя абавязкі. Вядома, хацелася б яшчэ раз з'ездзіць у сям'ю ў Бельгію”.
“Адпачынак арганізоўваецца на годным узроўні. Насці ён прынёс шмат пазітыву. Кожны дзень была магчымасць сувязі. Члены сям'і, якія прымалі, сказалі, што чакаюць яе і ў наступным годзе”, – распавяла Любоў, маці дзяўчынкі.
“Раз у тыдзень была магчымасць зносін праз сродкі інтэрнэту. Ад нашай сям'і ездзіла двое дзяцей. Гэта быў іх першы адпачынак, які арганізаваў “Карытас”, — падзяліўся яшчэ адзін з бацькоў, Анатоль.
Пасля месяца адпачынку 28 ліпеня дзеці вярнуліся ў Мінск. Адпачынак прынёс радасць не толькі дзецям, але і іх бацькам і паспрыяў усталяванню сяброўства паміж беларускімі і бельгійскімі сем’ямі.