6 лютага ў офісе “Нацыянальнага Карытас” адбылася сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі. “Рада Карытас” была ўтворана для паляпшэння эфектыўнасці працы.
Падчас пасяджэння былі разгледжаны паміж іншымі наступныя пытанні:
• Абмяркоўвалася тэматыка і спосаб правядзенне “Дня Карытас”, які традыцыйна адзначаецца ў ІІІ Нядзелю Вялікага посту. У гэтым годзе ен будзе адзначацца 23 сакавіка. Былі прыняты прапановы для шырэйшага выкарыстання гэтай падзеі як у сродках масавай інфармацыі, так і ў дыяцэзіях. Сабраныя зацвердзілі асноўныя элементы плаката на “Дзень Карытас”.
• Абмяркоўваўся праект па арганізацыі валанцёрскага руху ў Беларусі “HelpingHand”. Быў прааналізаваны апошні год і праведзеныя мерапрыeмствы і вызначаны наступныя этапы рэалізацыі праекта на 2014 год. У рамках дадзенага праекта ў маі распачнецца серыя семінараў-трэнінгаў “Мабільная дапамога” для валанцёраў з розных парафій дыяцэзій Беларусі. Дадзены праект рэалізуецца пры падтрымцы “Мальтыйскай службы дапамогі”.
• Адным з галоўных пунктаў сустрэчы было абмеркаванне неабходнасці стварэння плану развіцця “Карытас” на наступныя 5 гадоў. Для гэтага праводзіцца маніторынг сітуацыі ў кожным з дыяцэзіяльных “Карытас”. Важным з’яўляецца ўдзел лакальнага ардынарыя дыяцэзіі, старшыні Рады па справах дабрачыннай дзейнасці пры ККББ біскупа Антонія Дзям’янкі, дырэктара “Нацыянальнага Карытас” кс. Віктара Гайдукевіча SDB, дырэктара і супрацоўнікаў дыяцэзіяльнага “Карытас” у дадзеным мерапрыемстве.
• Сабраныя вызначалі дату і тэматыку для правядзення велікапосных рэкалекцый для супрацоўнікаў і валанцёраў. Рэкалекцыі адбудуцца ў Цэнтры св. Лукі (“Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) у ІІ Нядзелю Вялікага посту. “Майская сустрэча” для супрацоўнікаў “Карытас” пройдзе 2 чэрвеня.