Сёння ў Мінску а 19 гадзіне ў музеі-майстэрні Заіра Азгура (вуліца Азгура,8) выставай маладога фатографа Івана Шаўцовапачынаецца арт-праект «ФотаАўтызм”.
Ініцыятары мерапрыемства хочуць прыцягнуць увагу да праблемы аўтызма ў Беларусі, бяручы пад ўвагу, што грамадства павінна ведаць не толькі адрозненні людзей з аўтызмам, але іх вялікі творчы і душэўны патэнцыял.
Арганізаваць праект удалося пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дабрачынных грамадскіх арганізацый “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”, Цэнтр дапамогі дзецям-аўтыстам”, Мемарыльнага музея-майстэрні Заіры Азгура і дабрачыннага аукцыёну сустрэч MaeSens.by и Talaka.by, Studio67.
Іван мае 19 год, ён таленавіты фатограф і чалавек з альтэрнатыўнай ментальнасцю. Ён умее бачыць тое, што схавана ад позірку большасці людзей... А яшчэ ў яго аўтызм.
У людзей з аўтызмам ёсць асаблівая патрэба: каб адчуваць сябе ўпэўнена ў грамадстве. ім патрэбны т’ютар. Такой спецыяльнасці пакуль няма ў кваліфікацыйным беларускім даведніку. Таму Іван не мае магчымасці атрымаць адукацыю ( акрамя школьнай, што была надомнай), уладкавацца на працу.
Іван займаецца фатаздымкам з 12 год. Гэты таленавіты малады чалавек умее цудоўна бачыць у свеце незвычайнае і паказваць гэта іншым праз фотаздымак
Зараз у Івана некалькі тысяч здымкаў, розныя па якасці, настрою і змесце. Аўтар выкладвае іх ў сеціве і чакае нераўнадушных водгукаў.
Арганізатары выставы лічаць неабходным даць шанц людзям з аўтызмам заяўляць аб сабе, развівацца, раскрываць свае таленты. І па тым, колькі нераўнадушных людзей падтрымалі гэтую ініцыятыву, можна сцвярджаць, што гэта праект не аднаго чалавека альбо арганізацыі – гэта частка душы кожнага, – апавядаюць ініцыятары праекта Яна Роўда і Елізавета Еліневіч.
Сёння працамі Івана Шаўцова адкрываецца новы праект, у музеі таксама будзе паказаны дакументальны фільм “Акіян Беларусі. Жыццё і дзівосныя прыгоды Івана Шаўцова”
У перыяд з 10 па 26 студзеня у музеі-майстэрні будуць арганізаваны экскурсіі і воркшопы для дзяцей з аўтызмам, майстэр-класы фатографа і астранома Віктара Малышчыца, тэатральныя выступленні і шмат іншага.