У перыяд Божага Нараджэння Рэлігійная Місія “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падарыла дзецям, якія жывуць у “Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі”, калядную казку.
Самая сапраўдная батлейка была прадстаўлена дзецям і іх бацькам: цудоўная лялечная скрынка, песні, арфа, анёлы, Марыя і канешне ж, Дзіцятка Езус!
Пасля спектакля гледачы перадавалі адзін аднаму чароўнае сэрца, якое прывезлі акторы, і прамаўляючы самыя цёплыя словы, складалі адзін аднаму самыя шчырыя пажаданні, у першую чаргу здароўя...
Яркім момантам свята сталася ўручэнне дзецям і іх бацькам калядных падарункаў. А салют, які быў спецыяльна арганізаваны для дзетак, стаўся прыгожым завяршэннем вечара.
Па матэрыялах caritas-minsk.by