Пры падтрымцы каталіцкага дабрачыннага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах адбылося святочнае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Пробашч парафіі кс. Кшыштаф Міянкіна павіншаваў прысутных са святам Божага Нараджэння і Новым годам. За святочным сталом вяліся вясёлыя гутаркі, гучалі калядныя песні. Былі таксама танцы і гульні.
У межах свята маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі салодкія падарункі.
Паводле catholic.by