Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правяло акцыю “Зімовая дапамога” для адзінокіх людзей і сем’яў прыёмнага тыпу.
Прадуктовыя наборы атрымалі асобы з Чавусаў, Узды, Салігорска, Горак, Мінска, Копыля і дзеці з прытулку, якім апякуецца “Дзіцячы сацыяльна-педагагічны цэнтр” у Ждановічах. У Любань для сем’яў прыёмнага тыпу былі дастаўлены пасцельныя рэчы.
Паводле catholic.by