Божае Нараджэнне — адно з самых цудоўных святаў хрысціянства, якое даруе некалькі мільёнам людзей веру, надзею, любоў і супакой. Сем’і, родныя і блізкія збіраюцца за супольным сталом, каб падзяліцца аплаткай, сімвалам Хрыста, што дапамагае стаць бліжэй адзін аднаго, папрасіць прабачэнне, забыць крыўды.

 

Так, 27 снежня, за традыцыйным сямейным сталом, у парафіі Святой Тройцы, сабраліся разам са сваімі бацькамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы “Бэтэль-Карытас”. На свята былі запрошаны святары парафіі, сястра Тэрэза і маладыя інваліды з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.
Першы падзяліўся сваім святочным настроем і з прыгожымі, шчырымі пажаданнямі шчасця, цярплівасці, дабра і падзякі звярнуўся да ўсіх прысутных ксёндз пробашч Мечыслаў Янчышын. І па прыкладу святароў усе ўзялі ў рукі аплаткі і, падыходзячы адзін да аднаго, абменьваліся святочнымі словамі віншавання і прабачэння.
Валанцёры парафіяльнага Карытас падрыхтавалі не толькі святочны стол, але і гульні, конкурсы, сюрпрызы. Шмат цікавага і вясёлага было на гэтай сустрэчы.
Як калісьці Дзіцятка Езус атрымаў у Бэтлееме падарункі ад пастушкоў і мудрацоў, так, дзякуючы ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, усе прысутныя атрымалі салодкія падарункі.

Іна Вайцяховіч, strinitas.com

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы