Дэбаты на тэму «Сацыяльныя сеткі: дабро ці зло?"прайшлі 28 кастрычніка 2021 года ў адной з мінскіх школ у рамках праекта "Рэальная бяспека ў віртуальным свеце".
Камандзе навучэнцаў 10 класа, якія адстойвалі меркаванне, што сацыяльныя сеткі - гэта зло, супрацьстаяла каманда педагогаў, якія сцвярджаюць, што сацыяльныя сеткі - гэта карысць. У ролі экспертаў выступалі навучэнцы. Падчас дэбатаў кожная каманда прыводзіла важкія аргументы ў абарону свайго пункту гледжання, а таксама аргументы супраць пункту гледжання апанентаў. Прыемна адзначыць, што дэбаты праходзілі вельмі карэктна, ніхто не перабіваў адзін аднаго, каманды ўважліва выслухоўвалі меркаванне супернікаў і прыводзілі свае контраргументы. Акрамя гэтага, усе ўдзельнікі прадэманстравалі здольнасць выразна фармуляваць пытанні і адказы. Перамогу з мінімальнай перавагай, па думку экспертаў, атрымала каманда педагогаў. У завяршэнні ўсе ўдзельнікі выказалі меркаванне, што сацыяльныя сеткі могуць быць як дабром, так і злом, усё залежыць ад таго, для якіх мэтаў яны выкарыстоўваюцца.