Змястоўныя прэзентацыі па асновах моладзевага прадпрымальніцтва у рамках рэалізацыі праекта YES!* прадставілі трэнеры ТАТ-2 пад кіраўніцтвам Глеба Герасімовіча, старшыні Савета Грамадскага аб'яднання "Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу" і Аляксандра Мількамановіча  10-11 красавіка 2021 года.


Валерыя Амялюсік, аўтар ініцыятывы teenjob.by - платформы магчымасцяў для падлеткаў правяла семінар на тэму: "Развіццё валанцёрскіх ініцыятыў на прыкладзе платформы teenjob.by" і расказала, наколькі яе існаванне карысна для маладых людзей і грамадства ў цэлым.
Падвядзеннем вынікаў, абменам вопытам у рамках рэалізацыі праекта YES! і генерыраваннем бізнес-ідэй для далейшай сумеснай працы па праекце закончылі прысутныя трэнеры гэты дзень навучання, у той час як частка групы адправілася ў Цэнтр крэатыўных рашэнняў "Нябачны свет”.

* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы