«Міласціна» стала цэнтральным словам у разважаннях Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 9 красавіка на плошчы св. Пятра пры ўдзеле 40 тыс. вернікаў з усяго свету.
У грэчаскай мове, заўважыў Пантыфік, яно паходзіць ад слова «міласэрнасць». Абавязак міласціны гэтак жа стары, як і Біблія. Ахвярнасць і дабрачыннасць, адзначыў Папа, былі двума абавязкамі, якія павінен быў выконваць рэлігійны чалавек. Бог жадаў, каб Яго народ клапаціўся аб братах. Пантыфік дадаў, што патрабуючыя займаюць цэнтральнае месца ў біблійным пасланні, як і праслаўленне Бога праз ахвяры і міласэрнасць адносна іншых.
«Гэта азначае, што любоў патрабуе, перш за ўсё, стаўлення ўнутранай радасці. Ахвяраваная міласэрнасць не можа быць цяжарам або непрыемнасцю, ад якіх трэба вызваліцца ў спешцы. Многія людзі апраўдваюцца, кажучы: чаму я павінен даваць грошы чалавеку, які тут жа пойдзе купіць віно і нап’ецца. Калі ён напіваецца, то гэта таму, што няма іншага шляху. А што робіш ты таемна, калі ніхто цябе не бачыць? І ты суддзя гэтага беднага чалавека, які просіць у цябе грошай на шклянку віна?» - спытаў Пантыфік.
Папа Францішак адзначыў, што Езус патрабуе, перш за ўсё, каб мы давалі міласціну не для сваёй славы, але гледзячы на бедных і спрабуючы зразумець іх патрэбы. «У той жа час мы павінны адрозніваць беднасць ад розных форм жабравання, якія не робяць добрай паслугі па-сапраўднаму бедным», - заўважыў Святы Айцец.
«Лічыцца не знешняе, а здольнасць спыніцца, каб паглядзець у вочы чалавеку, які просіць аб дапамозе. Кожны з нас можа спытаць сябе: ці ў стане я спыніцца і паглядзець на яго твар, зазірнуць у вочы чалавеку, які просіць мяне дапамагчы? Ці змагу так? Таму мы не можам атаясамліваць міласціны з кіданнем манеты ў спешцы без таго, каб паглядзець на чалавека, спыніцца, каб паразмаўляць і зразумець, чаго ён патрабуе на самой справе», - падкрэсліў Папа.
Пантыфік нагадаў, што «міласціна з’яўляецца чынам любові, звернутым да людзей, з якімі мы сутыкаемся». «Гэта жэст шчырай увагі да тых, хто побач з намі і хто просіць нашай дапамогі, здзейснены ў таямніцы, дзе толькі Бог бачыць і разумее значэнне ўчыненага», - дадаў Святы Айцец.