«Пора кончать, мне этот свет постыл, здесь милостыню нищим не дают» — так пераклаў на расейкую мову пачатак 66- га санэта Шакспіра матэматык, кібернэтык і філосаў Юлій Шрэйдэр. Некаторыя скажуць, што шмат хто карыстаецца людской міласэрнасцю дзеля махлярства, што дабрачыннасць павінна быць арганізаванай,- і гэта ўсё будзе праўдай. Трэба толькі разумець, што праблема- не ў тых, хто просіць, а ў тых, у каго просяць. Па гэтай простай прычыне, што мы не можам адказваць за іншых людзей, за іх дабрасумленнасць, но мы можам і павінны адказваць за саміх сябе, за нашу гатоўнасць адчуць патрэбу, клопат іншага чалавека, альбо не заўважыць яе, адгукнуцца- альбо адмахнуцца. 

Адчуваць чужую бяду нам нялёгка. Па-першае, ад непрыемных эмоцый і цяжкіх уражанняў нам усім хочацца адгарадзіцца, зачыніцца, абараніць сваю псіхіку. Па-другое, магутны прэс рэкламы і масавай культуры цісне зусім у іншы бок: чалавек павінен сканцэнтравацца на сабе, на тым, што ён атрымлівае ад навакольнага свету («толькі для разумнажадных», «бо вы гэтага вартыя!»). Дабрачыннасць жа мяркуе супрацьлеглы вектар - ад сябе, вонкі. І як раз гэтая змена вектару, змена нашых унутраных арыенціраў вельмі важная. Яна ператварае чалавека ў таго, хто дорыць - радасць, цяпло, клопат. У нас можа быць больш ці менш здольнасцяў творчых, якія дазваляюць ствараць нешта новае ў гэтым свеце; наша праца можа быць манатоннай і дакучлівай. Але ў рашэнні, ці адказаць  на просьбу аб дапамозе, мы вольныя. Мы вольныя паступіць насуперак абставінам гэтага свету, якія прымусілі прасіць аб дапамозе. Ушанаваны і ва Ўсходняй, і ў Заходняй Царкве святы Васіль Вялікі казаў, што жабрак так глядзіць на нашы рукі, як мы самі глядзім на рукі Бога, знаходзячыся ў нястачы. Верым мы ці не - аб гэтай моцнай думкі варта памятаць, але абуджаць у нас яна павінна не ганарыстасць, але адказнасць.

Услухаемся ў гэтыя словы: міласціна - ад слова міласць, міласэрнасць; дабрачыннасць - тварыць дабро, рабіць дабро. Справы міласэрнасці - гэта не гульня з нулявой сумай, дзе выйгрыш аднаго азначае пройгрыш іншага; гэта заўсёды выйгрыш для ахвяруючага. І заключацца гэтыя справы могуць не толькі ў грошах. Часам нават перапіс просьбы аб дапамозе ў сацсетках - таксама дапамога; але перапіс не бяздумна-аўтаматычны: забіць ўказаны тэлефон у пошукавік і паглядзець вынікі - секунд дваццаць, і вы ўжо ведаеце, учорашняя гэта аб'ява або пазалеташняя, хаваюцца за ім ашуканцы або не, і не забіваеце рэальны крык аб дапамозе састарэлым спамам або ашуканскай хлуснёй. 

Спяшайцеся рабіць дабро! Толькі так пройдзем праз цяжкія часы.

http://sib-catholic.ru/darom-poluchili-darom-davayte/

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы