Навіны

Валанцёры глыбоцкага парафіяльнага «Карытас» адкрылі «сезон добрага настрою»

15 красавіка валанцёрамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Сезон добрага настрою» з людзьмі, якія пражываюць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў у в. Петрунова (Глыбоцкі р-н ).

Дырэктар парафіяльнага «Карытас» Генадзь Бервячонак прывітаў усіх прысутных і пажадаў добрага настрою і актыўнага ўдзелу ў забаўляльна-гульнявой праграме.

Падрабязней...

Семінар па асновам валанцёрскай дзейнасці прайшоў у цэнтры св. Лукі

З 15 па 17 красавіка ў Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі  прайшоў семінар па навучанні асновам валанцёрства. 

Нядзельная раніца ў капліцы распачалася святой Імшой. Брат Андрэй Жылевіч OFMCap , дырэктар “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,  звярнуўся да ўдзельнікаў семінара, гаворачы пра каштоўны досвед першых апосталаў, пра іх адважнае абвяшчэнне Божага Слова. Ён заклікаў валанцёраў  таксама несці сваім прыкладам Хрыста.

Падрабязней...

Валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачалі новы сезон добрых спраў

10 красавіка 2016 г. валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам "Крыніца валанцёраў" наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. газеты "Праўда", 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам "Шчаслівы малыш".

У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды да 4-х год. На студзень 2016 г. тут знаходзіліся 82 дзіцяці. Усе яны нарадзіліся з асаблівасцямі развіцця і маюць цяжкія, часта несумяшчальныя з жыццём захворванні. Да некаторых дзяцей пастаянна прыходзяць іх мамы і таты, але такіх вельмі малы адсотак. Іншыя дзеткі могуць атрымаць неабходную ім для жыцця і развіцця любоў толькі ад выхавацеляў ці валанцёраў.

Падрабязней...

"Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на семінар па асновам валанцёрства і першай дапамозе

З 15 па 17 і з 17 па 19 красавіка 2016 г. ў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе семінар па навучанні асновам валанцёрства. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жадаючыя з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Дакладчыкамі на семінары стануць прадстаўнікі «Мальтыйская службы дапамогі».

Падрабязней...

Дзень "Карытас" прайшоў у парафіі свв. Космы і Дам'яна

3 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, валанцёры гродзенскага "Карытас" прынялі актыўны ўдзел у правядзенні Дня "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі, які ў гэтым годзе праходзіў у Астраўцы.

На працягу ўсяго дня валанцёры, нягледзячы на стомленасць, выкліканую раннім уздымам і дарогай, увесь дзень з добрым настроем стаялі са скарбонкамі і расказвалі усім жадаючым пра валанцёрскія праекты "Карытас” Гродна. Таксама падчас кожнай св. Імшы можна было шмат чаго даведацца пра дзейнасць "Карытас" у Гродне і па ўсёй Беларусі. Варта адзначыць, што парафіяне самі праяўлялі вялікую ўвагу да дзейнасці гродзенскага "Карытас", з цікавасцю распытвалі пра валанцёрскія праекты і мерапрыемствы.

Падрабязней...

2 красавіка - Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аутызму

У 2005 годзе Генеральная Асамблея ААН выказала глыбокую занепакоенасць ростам колькасці дзяцей з засмучэннямі аутыстычнага спектару  і абвясціла 2 красавіка Сусветным днём распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аутызму.

У Беларусі 2 красавіка масава адзначаецца 5 гадоў. Традыцыйна да гэтага дня прымеркаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў - круглых сталоў, дыскусій, семінараў.
На працягу многіх пакаленняў грамадства глядзела на аутыста як на іншапланетнага, ды і сёння аутызм ўсё яшчэ застаецца не да канца вядомым феноменам. Чым жа аутыст адрозніваецца ад звычайнага чалавека і што стаіць за гэтым адрозненнем?

Падрабязней...

30 сакавіка адбылася сустрэча “Рады Карытас”

У жыцці дабрачыннага таварыства “Карытас” ужо добрай традыцыяй стала правядзенне “Рады Карытас”, падчас якой дырэктары дыяцэзіяльных адзяленняў разам з супрацоўнікамі абмяркоўваюць найважнейшыя пытанні, якія датычацца дзейнасці арганізацыі.

30 сакавіка прадстаўнікі “Рады Карытас” сабраліся ў офісе Нацыянальнага “Карытас”.

На пачатку сустрэчы кс. Віталій Дабраловіч прывітаў сабраных і адзначыў, што ў такім саставе “Рада Карытас” яшчэ не сустракалася. На сёлетнім спатканні ўпершыню прысутнічаў старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама новы дырэктар ДКТ “Карытас-Міласэрнасць” у Гомелі кс. Андрэй Шут.

Падрабязней...

"Карытас" Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў Велікодную дабрачынную акцыю

28 сакавіка, у велікодны панядзелак, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала ў Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) прабывання асобаў без вызначанага месца жыхарства дабрачынную акцыю для бедных і бяздомных.

Былі падрыхтаваны падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах аказаліся за мяжой беднасці. 

Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі звярнуўся да прысутных біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Падрабязней...

Велікоднае віншаванне

 Хрыстос Уваскрос!

Уваскрасенне Хрыста – невычэрпная крыніца абнаўлення і ўдасканалення. Няхай святло гэтага цудоўнага свята натхняе Вас на добрыя справы, садзейнічае творчым пошукам і духоўным здабыткам. Няхай Велікодная радасць прынясе Вам і Вашай сям’і цяпло і згоду. Ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця і Божага бласлаўлення.

З памяццю ў малітве і найлепшымі пажаданнямі Релігійная Місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

"Без святароў не было бы і "Карытас""- віншаванні на Вялікі Чацвер

“Калі б у нас не было сакрамэнту святарства, то ў нас не было б і Пана Езуса. Хто змясціў Яго туды, у гэтую скінію? Святар. Хто прыняў душу, калі яна толькі ўвайшла ў гэты свет? Святар. Хто сілкуе гэтую душу, каб даць ёй сіл прайсці свой жыццёвы шлях? Святар. Хто падрыхтуе душу да сустрэчы з Богам, здзейсніўшы яе абмыванне крывёю Хрыста ў апошні раз? Святар. І калі гэтая душа зграшыла, хто адродзіць яе, хто верне ёй мір і спакой? І зноў святар.”

Св. Ян Марыя Віанэй

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы