Навіны

«Карытас» Гродна запрашае на велікодную выстаўку-кірмаш

ІІІ Нядзеля Вялікага Посту традыцыйна адзначаецца як «Дзень Карытас» 

28 лютага з 9.00 да 20.00 у парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля адбудзецца Вялiкодная выстава «Карытас»2016 !

Валанцёры “Карытас” Гродна адмыслова да "Дня Карытас" падрыхтавалi hand-made вырабы, паштоўкi, свечкi, шмат прысмакаў і добрага настрою! 

Ахвяраванні пойдуць на Вялiкодныя ініцыятывы «Карытас». Таксама кожны жадаючы зможа больш даведацца пра дзейнасць арганізацыі!

Шчыра запрашаем!

 

Дырэктар «Карытас» Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з галоўным лекарам Брэсцкага абласнога анкадыспансера

22 лютага адбылася сустрэча дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі кс. Паўла Халяўкіна з галоўным урачом БААД, кандыдатам медыцынскіх навук Канстанцінам Шаляпенем па пытаннях аказання гуманітарнай спонсарскай дапамогі «БААД».

У БААД налічваецца 377 ложкаў, якія пастаянна заняты, назіраецца павелічэнне зваротаў людзей для аказання амбулаторнай медыцынскай дапамогі. У 2015 годзе ў дыспансер звярнулася 88 460 чалавек.

У год, абвешчаны Годам Божай Міласэрнасці, і ў 30-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі вырашыў дапамагчы ў лячэнні хворых БААД.

Падрабязней...

Вялікапостныя рэкалекцыі “Карытас”- “Распаўсюджваць місію Хрыста ў свеце, асабліва між сабою”

З 16 па 18 лютага прайшлі вялікапостныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”. У гэтым годзе ўдзельнікаў ветліва прымаў цэнтр св. Лукі пры Мінска-Магілёўскім “Карытас”. “Толькі Любоў годная веры”- менавіта пад такім дэвізам праходзілі рэкалекцыі, якія прамаўляў айцец Арыюш Малыска OFMCap.

З розных куткоў Беларусі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры, каб разам, у духу еднасці і пакоры перажыць час Вялікага Посту. Такія духоўныя практыкаванні сталі ўжо добрай традыцыяй у жыцці “Карытас” у Беларусі.

Падрабязней...

Пасланне Папы Францішка на Сусветны Дзень малітваў аб хворых: вылечваць любоўю Хрыста

Спадзявацца на Міласэрнага Езуса, як Марыя: «Што скажа Ён вам, то зрабіце»: такая тэма Паслання Папы Францыска на XXIV Сусветны Дзень малітваў аб хворых, апублікаванага 15 верасня, у дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай. У цэнтры дакумента знаходзіцца евангельскі аповед пра вяселлі ў Кане, названы Папам «чынам Царквы». Галоўнае набажэнства Сусветнага Дня малітваў аб хворых адбудзецца 11 лютага 2016 года ў Назарэце, дзе «Езус пачаў Сваю выратавальную місію».

Падрабязней...

Акцыя "Добры чацвер" шукае валанцёраў

Шукаем валанцёраў!

З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах ГІППА на Гарэцкага 2, Ігуменскім Тракце 30 і пр. Партызанскім 150 А будзе праходзіць акцыя "Добры чацвер". Гэтая акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.

Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 два валанцёра будуць стаяць на ўваходзе ў гандлёвы зал і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Каля валанцёраў будуць знаходзіцца кош для збору тавараў.

Па пытанням валанцёрскай дапамогі можна звязвацца па наступных нумарах:

375 29 360 53 06 Сяргей (каардынатар валанцёраў “Карытас” Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі)

 8029 622-19-41 Наталля (фонд Прападобнай Еўфрасінні Полацкай).

Падрабязней...

Сусветны дзень барацьбы з ракам

Штогод, 4 лютага ўвесь сусвет адзначае дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі.  Гэтая дата - 4 лютага - была прапанавана Міжнародным саюзам барацьбы супраць рака (International Union Against Cancer, UICC) у 2005 годзе. Задача медыцынскіх і грамадскіх арганізацый у гэты дзень - прыцягнуць увагу грамадства да праблем анкалогіі, павысіць дасведчанасць насельніцтва аб анкалагічных захворваннях. Праблема настолькі сур'ёзная, што заслугоўвае самай пільнай увагі.

Сёння ў нашай краіне анкалагічныя захворванні - другая асноўная прычына смяротнасці насельніцтва (пасля хвароб сістэмы кровазвароту). Ад раку ў Беларусі гіне 13-15% усіх памерлых. А колькасць тых, хто захварэў дадаецца з году ў год. Сёння кожны год выяўляюць да тысячы новых анкалагічных хворых.

Падрабязней...

Сусветны дзень барацьбы з праказай

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца сусветны дзень барацьбы з праказай. Мэта яго - прыцягнуць увагу да праблемы не толькі медыцынскай, але і шырокай сусветнай грамадскасці, органаў адміністрацыйнага кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных суполак і прыватных асоб.

Праказа гэта хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое звычайна дзівіць скуру і перыферычныя нервы.

Сусветны дзень барацьбы з праказай, заснаваны ў 1953 годзе Раўлем Фоллеро, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе з хваробай Хансена - праказай. Адзначаецца з 1954 года. “Святы Францыск 20-га стагоддзя”- так яшчэ пры жыцці называлі Раўля Фоллера. Французскі паэт, пісьменнік і журналіст прысвяціў сваё жыцця барацьбе з праказай і дыскрымінацыей хворых на яе. У 1948 годзе Раўль Фоллеро заснаваў Ордэн Міласэрнасці, а ў 1966 годзе- Федэрацыю еўрапейскіх супрацьпраказных асацыяцый.

Падрабязней...

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста адзначаюць 27 студзеня

Свята было зацверджана ў 2005 годзе на спецыяльным пасяджэнні генеральнай Асамблеі ААН, прымеркаванай да шасцідзесятай гадавіны вызвалення нацысцкага канцлагера. За аснову даты быў узяты дзень вызвалення савецкімі войскамі Асвенцыма - сумна вядомага канцлагера, які знаходзіўся ў гады вайны на тэрыторыі Польшчы.

Сумная статыстыка сведчыць, што за перыяд свайго дзеяння Асвенцым загубіў не менш за паўтары мільёнаў нявінных людзей, у ліку якіх жанчыны і малыя дзеці. У многіх краінах 27 студзеня праходзяць жалобныя цырымоніі. Паважаючы памяць нявінных ахвяраў, грамадзяне ўскладаюць вянкі і кветкі да мемарыяльных дошках і помнікаў.

Падрабязней...

Размова аб міласэрнасці з Марынай Ткач

Усе мы добра ведаем, што 8 снежня 2015 года Каталіцкі касцёл распачаў Юбілейны Год Міласэрнасці.З гэтай нагоды сёння жадаем паразмаўляць з Вамі аб міласэрнасці і аб тым, як набыць гэтую якасць сучснаму чалавеку.

І, як заўсёды, на пачатку давайце адкажам на пытанне: што ж такое міласэрнасць?

Міласэрнасць - гэта дабрыня і спачувальнае стаўленне да чалавека, на аснове любові да Бога і да чалавечай душы. Міласэрнасць прадугледжвае прыняцце, гэта значыць цярпімае стаўленне да недасканаласцяў іншых, здольнасць не асуджаць (ўмець дараваць), а цярпліва дапамагаць, выяўляючы сапраўдную дабрыню ў справах і сваіх пачуццях. Такім чынам, міласэрнасць прадугледжвае раскрытыя ў чалавеку якасці - дабрыні, любові, спагады і спачування, прабачэння.

Падрабязней...

18 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча валанцёраў "Карытас" Гродна

Сустрэча традыцыйна распачалася Св.Імшой у катэдральным Касцёл св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры накіраваліся ў галоўны офіс "Карытас” Гродна.

На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага "Карытас" ксёндз Віталій Дабраловіч. 

Перад дзяленнем аплаткай ксёндз Віталій нагадаў прысутным аб важных якасцях валанцёра: "Нягледзячы на тое, што свята Нараджэння Хрыста ўжо прайшло, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся дзеля таго, каб несці ў свет святло, любоў, дабро і памяркоўнасць. Менавіта памяркоўнасць з'яўляецца адным з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй памяркоўнасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да пераменаў у сваім жыцці.”

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы