«YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі»

Увага! Запрашаем экспертаў для ўдзелу ў міжнародным гуманітарным праекце «YES!»

Адкрыта вакансія эксперта міжнароднага гуманітарнага праекта «Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» («YES!»).

Падрабязней...

Мы рады пазнаёміць вас больш дэталёва з новым Праектам!

Дарагія сябры!
Вось і надышоў час пазнаёміць вас з Праектам «YES! Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі ": з яго мэтамі і задачамі, місіяй, мерапрыемствамі, мэтавымі групамі і нашымі планамі развіцця ў гэтым напрамку. Таксама з прэзентацыі вы зможаце даведацца аб нашых партнёрах, мэтах ўстойлівага развіцця і пра многае іншае! Мы імкнуліся зрабіць прэзентацыю цікавай і інфармацыйна карыснай!
Запрашаем вас паглядзець яе разам з намі!

Прагляд\спампоўванне прэзентацыі >>

Хутка мы раскажам аб навінах і напрамках Праекта «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі»

Кіраўнік Праекта «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі», які рэалізуе Карытас Беларусь, Наталія Глухоўчэнка працягвае наладжваць працоўныя сувязі. Ідзе пошук і падбор кадраў, абмяркоўваюцца ідэі, разглядаюцца накірункі развіцця.
Зусім хутка вы пачуеце аб нашым Праекце!)
А тыя, каму ад 18 до 35 гадоў (і хто мае бізнес-ідэі, але пакуль не ведае, як іх рэалізаваць) нават змогуць паўдзельнічыць у адукацыйных праграмах, кансультацыях са спецыялістамі, трэнінгах. Праз кароткі час мы вам зможам усё падрабязна растлумацычь!)

Праект "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі»

Вам ад 18 да 35 гадоў? І ў вас ёсць бізнес-ідэя? Не адступайцеся ад яе! Думайце пра яе кожны дзень! Ўсё магчыма! А ў хуткім часе мы раскажам вам пра магчымасць рэалізацыі вашай бізнес-ідэі. Але пакуль Вы ў яе не паверыце, нашай камандзе будзе складана дапамагчы вам. Давайце разам! Усё атрымаецца!

Зусім хутка рэалізацыя праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» прыме шырокія маштабы. Ужо цяпер вядзецца актыўная дзейнасць для стварэння найбольш спрыяльных ўмоў для яго рэалізацыі.
Праект павінен быць грандыёзным, карысным, устойлівым. Мы верым, што разам зможам дабіцца высокіх вынікаў!!!
Сачыце, калі ласка, за нашымі навінамі, дарагія сябры! Хутка мы пачнём вам падрабязна распавядаць пра сам праект, яго партнёраў і магчымасці, якія стануць даступнымі для яго ўдзельнікаў.

Сустрэча са студэнтамі Мінскага каледжа прадпрымальніцтва

Падчас правядзення Тыдня прадпрымальніцтва Беларусі ў рамках акцыі «Дэманструем свой бізнэс» рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы са студэнтамі Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, дзе быў прадстаўлены праект «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі».
Сярод асноўных мэтаў праекта вылучаюцца наступныя:
1. Маладыя людзі, якія жывуць у структурна слабых рэгіёнах, палепшаць свае магчымасці працаўладкавання.
2. Маладыя людзі, якія жывуць у структурна слабых рэгіёнах, бачаць перспектывы свайго далейшага развіцця ў будучыні.
3. На рэгіянальным узроўні распрацаваны стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і пашыраны ініцыятывы па падтрымцы вытворчай дзейнасці, стварэнню рабочых месцаў і падтрымцы сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у канферэнцыі "Павышенне ролі прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь"

Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел  у канферэнцыі "Павышенне ролі прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь".
"Вельмі важна, калі чалавек, які вырашае займацца прадпрымальніцтвам у сельскай мясцовасці, зможа мець магчымасць атрымліваць юрыдычную, бугалтэрскую і іншыя кансультацыі, каб яго бізнес меў поспех, а не прыйшлося спыняць справу" - з такой думкі пачалася канферэнцыя на тэму" Павышэнне ролі прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

Другі Рэспубліканскі Форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгіі і тактыка"

Другі Рэспубліканскі Форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгіі і тактыка". Прадстаўнікі Caritas Belarus з гонарам и захапленнем прымаюць удзел у мерапрыемстве. На форуме былі як прадстаўнікі ўлады, так і бізнэсу. Вырашаліся шляхі развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзаемаадносіны з іншымі краінамі. Пасля Форуму адбылося пасяджэнне круглага стала, дзе быў прадстаўлены праект «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі».

Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні Мінскага абласнога Савета па развіцці прадпрымальніцтва і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

У студзені 2020 года Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і СЮА "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў рамках рэалізацыі праекта "Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі" («YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі »).
14 лютага 1-шы намеснік Старшыні Вышэйшага Каардынацыйнага Савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Андрэй Капыток і каардынатар праекта Нацыянальнага Карытас Наталля Глухоўчэнка .
Падчас пасяджэння працаваў кірмаш бізнес-кампаній. Юныя ўдельнікі прадставілі свае праекты. А 12 лепшых прадпрымальнікаў пазмагаліся за куратараў, якія будуць суправаждаць бізнес-ідэі і змогуць пераўтварць іх з ідэй у рэальныя справы з фінансавай аддачай.