Рэлігійная місія "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Віцебскай дыяцэзіі

Дырэктар - ксёндз Андрэй Аніскевіч

210041 г. Віцебск
вул. Чкалава, 52-1
т/ф +375 (21) 225 29 31
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

15 сьнежня 1999 Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін выдаў Дэкрэт аб стварэнні Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас Віцебскай дыяцэзіі. І ўжо 15 сакавіка 2000 г. Карытас Віцебскай дыяцэзіі быў зарэгістраваны афіцыйна ў Дзяржаўным камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Адной з асноўных форм дзейнасці Карытас з'яўляецца  аказанне дапамогі дзецям - сіротам, хворым, інвалідам, шматдзетным сем'ям, бяздомным і іншым, якія жывуць у нястачы; арганізацыя адпачынку і аздараўленне дзяцей на тэрыторыі РБ і за мяжой у парадку, устаноўленым заканадаўствам РБ.

Асноўнымі дабрачыннымі праектамі, якія рэалізоўвае і ажыццяўляе Карытас Віцебскай дыяцэзіі, з'яўляюцца:

  1. Атрыманне і размеркаванне гуманітарных грузаў.
  2. Дабрачынныя сталовыя ў Віцебску і Глыбокім.
  3. Калядныя акцыі.
  4. Хлебапякарны цэх, вырабы якога ішлі на дабрачынныя патрэбы.
  5. Курсы кампутарнай графікі для маладых інвалідаў.
  6. Дапамога Сялюцкаму дому-інтэрнату для псіханеўралагічны хворых, якая ўключае ў сябе: пакупка лекаў, мыйных і сродкаў дэзінфекцыі, матрацаў, ложкаў і шмат чаго іншага.
  7. Дапамога Багушэўскаму дома-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых, якая ўключае ў сябе: пакупку прадуктаў харчавання, рамонт корпуса, дапамога ў адкрыцці музычных і мастацкіх гурткоў і шмат чаго іншага.
  8. Дзіцячы адпачынак за мяжой.
  9. Праца па праекце «Карытас - Бэтэль», які працуе ў Віцебску, Глыбокім, Мёрах і які накіраваны на маральную, сацыяльную і матэрыяльную падтрымку інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і парушэннямі апорна-рухальнага апарата.
  10. Цэнтр сацыяльнай дапамогі пры парафіі Святога Антонія ў горадзе Віцебску.
  11. Дабрачынная сталовая для людзей без пэўнага месца жыхарства.
  12. Аказанне сацыяльных паслуг людзям сталага веку.
  13. Духоўнасць і навука супраць СНІДу.

Карытас цесна супрацоўнічае з рымска-каталіцкімі парафіямі Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з 13 тэрытарыяльнымі цэнтрамі па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва Віцебскай вобласці, з дамамі састарэлых, з дзіцячымі дамамі, сацыяльнымі прытулкамі для непаўналетніх, з грамадскімі арганізацыямі Віцебскай вобласці (каля 20 арганізацый), якія ўключаюць у сябе анкахворых дзяцей, дзяцей-інвалідаў, дарослых інвалідаў і г.д.

Больш інфармацыі аб дзейнасці Карытас Віцебскай дыяцэзіі можна атрымаць  на сайце: caritas-vitebsk.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы