Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Дырэктар - ксёндз Віталій Дабраловіч

220004, г. Мінск, пл. Свабоды, 9, 
Тэл. +375 (17) 380 19 49; +375 (44) 791 78 87
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

У 2009 годзе «Нацыянальны Карытас» зрабіў рэвізію сваёй дзейнасці за мінулыя гады, вывучыў стратэгію развіцця «Карытас Еўропы» і ў адпаведнасці з галоўнымі  задачамі, якія стаяць перад арганізацыямі-сябрамі «Caritas Europa» ("Карытас Еўропа") і "Caritas Intenationalis" ("Карытас Інтэрнацыяналіс") пачаў распрацоўку агульнай канцэпцыі стратэгічнай лініі для "Карытас" у Беларусі.

Для стратэгічнага планавання дзейнасці быў зроблены аналіз агульнай дзейнасці нашай арганізацыі, былі разгледжаны і прааналізаваны вартасці і недахопы, слабыя і моцныя бакі, а гэтак жа магчымыя шляхі развіцця і магчымыя рызыкі.

"Нацыянальны Карытас" вызначыў у якасці задачы нумар адзін пабудову выразна сфармуляванай адзінай канцэпцыі і агульнай стратэгіі для ўсіх "Карытас”.

Са студзеня па чэрвень 2010 Нацыянальны Карытас  вёў перамовы з магчымымі трэнерамі, шукаў крыніцы фінансавання, выбіраў партнёраў па працы над распрацоўкай стратэгічнага планавання і развіцця арганізацыі. У чэрвені 2010 адбыўся першы этап, а ў чэрвені 2011г. заключны этап канферэнцыі на якім былі вызначаны напрамкі развіцця "Карытас"  у Беларусі. Самымі галоўнымі прыярытэтнымі тэмамі на бліжэйшую будучыню для Карытас сталі:

  • Адукацыя і стварэнне навучальнай праграмы для супрацоўнікаў і дырэктараў «Карытас» (так званы Інстытут павышэння кваліфікацыі «Карытас»).
  • Праца з валанцёрамі, прыцягненне найбольш ініцыятыўных валанцёраў да працы ў праектах і акцыях, стварэнне Школы для валанцёраў.
  • Развіццё парафіяльных Карытас, падтрымка ўжо існуючых і дапамога ў адкрыцці новых падраздзяленняў.
  • Праца ў пошуку новых фінансавых крыніц як унутры краіны, так і за мяжой. Праца з грамадскасцю, праца са СМІ.
  • Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі тэрытарыяльнымі сацыяльнымі цэнтрамі і іншымі дзяржаўнымі структурамі і ведамствамі.

У рамках рабочых пасяджэнняў "Рады дырэктароў" былі распрацаваны схемы узаемадзеянняў паміж дыяцэзіяльнымі і Нацыянальным “Карытас”, а таксама былі прынятыя наступныя важныя рашэнні:

  • Для духоўнай фармацыі супрацоўнікаў "Карытас" было вырашана праводзіць штогадовыя Калядныя сустрэчы, дзе кожная арганізацыя зможа распавесці аб праведзенай працы, падзяліцца планамі на будучыню і сваімі поспехамі і падзяліцца традыцыйнай аплаткай.
  • У час Вялікага Посту, было вырашана рэгулярна арганізоўваць рэкалекцыі  для ўсіх супрацоўнікаў "Карытас". 
  • Было вырашана стварыць  Фонд рэзерву «Карытас Беларусі», асноўнай мэтай якога з'яўляецца імгненнае рэагаванне на неспадзяваныя сітуацыі і экстраная падтрымка ўнутранай структуры Карытас.
  • Штогод да "Дня Карытас" сумесна распрацоўваць плакат і прадстаўляць апісанне праектаў для папулярызацыі дзейнасці "Карытас" на тэрыторыі Беларусі і магчымым зборы ахвяраванняў на праекты.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы