Рэлігійная місія "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь.

ксёндз Павел Халяўкін - дырэктар

Адрас: 225030 Брэсцкая вобл., Брэсцкі р-н,
в. Чарнаўчыцы,
вул. Брэсцкая, 33
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Тэл: +375 (16) 294 57 64

Карытас Пінскай дыяцэзіі быў заснаваны ў 1993 годзе пры парафіі касцёла Перамянення Пана (вёска Новая Мыш Баранавіцкага р-на). Па дэкрэце Кардынала Казіміра Сьвёнтка ксёндз Валянцін Новак быў прызначаны дырэктарам каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» Брэсцка - Гомельскага аддзялення.

У першыя гады сваёй дзейнасці дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" займалася размеркаваннем бясплатнай гуманітарнай дапамогі, якая паступала з Польшчы, Аўстрыі і Германіі. У гэтыя ж гады стала праводзіцца праграма аздараўлення і адпачынку дзяцей за мяжой і на тэрыторыі РБ.

12 жніўня 1999 года Брэсцка - Гомельскае аддзяленне каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» было пераўтворана ў Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі.

З 14 кастрычніка 2004 года «Карытас» стаў называцца рэлігійнай місяй «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі Рымска - каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

На працягу 20 гадоў "Карытас" выконвае хрысціянскую місію, ажыццяўляючы духоўную, дабрачынную і гуманітарную дапамогу сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва Брэсцкай і Гомельскай вобласцей.

"Карытас" Пінскай дыяцэзіі працуе па наступных напрамках:

1. Дапамога дзецям, якія засталіся на апецы, дзецям - інвалідам, дзецям - сіротам, а таксама дзецям са шматдзетных сямей і з няпоўных сямей;

2. Аказанне гуманітарнай дапамогі адзінокім і састарэлым людзям, шматдзетным і няпоўным сем'ям, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя сітуацыі;

3. Аказанне дапамогі таварыствам інвалідаў, маладым інвалідам, інтэрнатам;

4. Духоўная праца з дзецьмі, моладдзю і дарослымі людзьмі.

Праекты:

Дапамога ДУА «Дзівінскі дзіцячы дом»

Час рэалізацыі: красавік 2015 г. – снежань 2015 г.

Дапамога дзецям у дзіцячым доме аг.Дзівін, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячага дома.

Была закуплена мэбля, бытавая тэхніка, спартыўны інвентар, дзіцячая вопратка і абутак з далейшай перадачай дзецям у Дзівінскі дзіцячы дом.

"Сацыяльны праект"

Час рэалізацыі: красавік 2015 г.- ліпень 2015 г.

Аказанне сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, дзецям, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аб'ектыўна парушае іх нармальную жыццядзейнасць. У рамках праекта была набыта мэбля, адзенне і абутак, прадукты харчавання, тавары народнага спажывання, а таксама аказана матэрыяльная дапамога інвалідам.

«Дабрачынная дапамога з Чэхіі»

Час рэалізацыі: снежань 2015 г.- ліпень 2016 г.

Аказанне дапамогі дзецям-інвалідам, дзецям са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных і прыёмных сем'яў. Набыты тавары народнага спажывання, прадукты харчавання, праведзена аплата за навучанне.

«Дапамога анкалагічным хворым»

Час рэалізацыі: сакавік 2016 г.- жнівень 2016 г.

Аказанне дапамогі хворым людзям са злаякаснымі наватворамі і прадвопухалевымі захворваннямі Брэсцкага абласнога анкадыспансера, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Была набытаы медыцынская спецвопратка, прадметы гігіены і сродкі па догляду за хворымі (памперсы для дарослых, аднаразовыя прасціны, халаты, санітарны інвентар)

Дапамога хворым дзецям з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы ОЦРМ «Тонус»

Час рэалізацыі красавік 2016 г.- снежань 2016 г.

Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ОЦРМ «Тонус». Набыта рэабілітацыйнае абсталяванне і медыцынскія прыстасаванні для дзяцей з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы, матэрыяльная падтрымка Брэсцкага ОЦМР «Тонус».

«Набыццё індывідуальных і агульных наглядных навучальных дапаможнікаў, тавараў народнага спажывання для семінарыстаў духоўнай семінарыі ў г.Пінску»

Час рэалізацыі: кастрычнік 2016 г.- красавік 2017 г.

Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы духоўнай семінарыі г. Пiнска

Набыты навучальныя дапаможнікі, канцтавары, прадукты харчавання, пасцельныя прыналежнасці, бытавая тэхніка, душавыя кабіны, сродкі для мыцця і санітарна-гігіенічныя сродкі.

«Сацыяльны праект»

Час рэалізацыі: снежань2016 г.- ліпень 2017 г.

Аказанне сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, людзям з інваліднасцю, пенсіянерам, дзецям, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аб'ектыўна парушае іх. Набыты ацяпляльныя матэрыялы (торф, брыкет, дрэва), абагравальныя прыборы, коўдры, зімовы абутак, адзенне, прадукты харчавання, медыкаменты, санітарна-бытавыя і мыйныя сродкі, рамонт, печаў, старых брамак і платоў.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы