Навіны

Нацыянальны Карытас правёў прэзентацыю дапаможніка па развіцці парафіяльных структур Карытас «Любі свайго бліжняга».

На працягу двадцаці пяці гадоў Карытас у Беларусі выкарыстоўвае розныя формы працы ў пошуку найбольш эффектыўнай дапамогі людзям у патрэбе. І надышоў той час, калі паўстала пытанне, хто з’яўляецца яго сталым і сапраўдным партнёрам у справе дабрачыннасці? Адказ адназначны – парафіяльныя супольнасці. І вось апошнія дзесяць гадоў Карытас у Беларусі ўсё больш звяртае ўвагу на вядзенне сваёй дзейнасці ў партнёрстве с парафіямі. Але як заахвоціць людзей дапамагаць бліжняму? Што для гэтага патрэбна?

Падрабязней...

«Мы не даём грошы проста так, нават тым, хто знаходзіцца ў той ці іншай патрэбе. Людзі павінны іх зарабіць». Як дзейнічае Caritas у Смаргоні

У касцёл Святога Міхала Арханёла мы прыехалі, каб даведацца пра дзейнасць дабрачыннай місіі Caritas у Смаргоні. Не так даўно я расказвала вам пра мэты і задачы гэтай арганізацыі, а таксама пра наш сумесны праект «Даем рады». Надышоў час даведацца пра добрыя справы ў рэгіёнах Беларусі, здзейсненыя нашымі грамадзянамі для патрабуючых.

Падрабязней...

Тры тыдні беларускіх дзяцей у Бельгіі

Вось ужо на працягу шасці гадоў, “Карытас”, пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі «Euro-Children», накіроўвае на адпачынак у Бельгію дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў. За гэты час быў арганізаваны адпачынак для 100 дзяцей.

Падрабязней...

Разам мы зможам даць рады ўсяму! Распачынаецца сумесны праект блогера Асі Паплаўскай і Caritas Belarus

Калі я пачала пісаць пра касцёлы Беларусі, разглядала іх выключна як аб’екты прыгожай архітэктуры ды цікавай гісторыі. Праз нейкі час да мяне звярнуліся прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі Caritas Belarus з прапановай распачаць сумесны праект, што распавядзе не толькі пра абразы і арганы ў касцёлах, але і пра людзей у іх.

Падрабязней...

Далучайся да #Caritas

1-2 ліпеня ў Будславе прайшоў фестываль, куды, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, прыйшлі больш за 2500 пілігрымаў. Іх шчаслівыя твары сведчылi аб тым, як важна гэтае свята для кожнага і як яны чакалі сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай. 

Падрабязней...

"Фінансавая адукаванасць" у Нясвіжы


Сёння наш трэнінг па фінансавай адукаванасці прайшоў у Нясвіжы. Вельмі прыемна было бачыць столькі ўдзельнікаў -- зацікаўленных, жадаючых атрымаць новыя веды і вопыт.

Асаблівая падзяка ўсім, хто не пашкадаваў свайго часу і прыехаў да нас нават са Стоўбцаў. Поспехаў ва ўвасабленні ў жыццё ўсіх ведаў, атрыманых падчас трэнінгу!

 

Падрабязней...

Зрабіць дабро стала прасцей!

Дарагія сябры! Цяпер ахвяраванне можна ажыццявіць і праз сістэму АРІП.

Каб унесці дабрачыннае ахвяраванне, выкарыстоўваючы наяўныя або электронныя грошы, банкаўскія аплатныя карткі або інструменты дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, дастаткова знайсці ў каталогу плацяжоў па Беларусі сістэмы "Разлік" (АРІП) раздзел «Грамадскія аб'яднанні», затым падраздзел «Рэлігійныя аб'яднанні», а ў ім - нашу ўкладку «Карытас Беларусь» -- «Ахвяраванні». У форме трэба пазначыць суму ахвяравання, увесці прозвішча і ініцыялы і пацвердзіць дадзены плацёж.

Падрабязней...

Трэнінг для супрацоўнікаў Карытас Беларусь

19 і 20 сакавіка для супрацоўнікаў Карытас Беларусь праходзіць трэнінг “Што такое мясцовая супольнасць і выяўленне яго патрэбаў”, арганізаваным Нацыянальным "Карытас". 

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы