Навіны

Мінск наведае адна з самых шматдзетных сем’яў Еўропы – гішпанская сям’я Пасціга-Пік

Сужонкі Пасціга-Пік - самая шматдзетная пара Еўропы з дзецьмі школьнага ўзросту - у іх 18 дзетак. Яны сталі героямі многіх газетных публікацыяў і тэлеперадач, а 49-гадовая Роза нядаўна выпусціла кнігу, у якой распавядае аб жыцці сваёй сям'і і на асабістым досведзе паказывае, як быць шчаслівым побач з іншымі людзямі. У 2016 годзе кнігу пераклалі на беларускую мову і выдалі ў Мінску. Усяго кніга шматдзетнай матулі з Гішпаніі перакладзеная ўжо на 11 моваў.

Падрабязней...

«Карытас» Гродна шукае неабыякавых фатографаў і візажыстаў

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі запрашае неабыякавых фатографаў і візажыстаў прыняць удзел у дабрачынным фотапраекце «Асаблівая зімовая казка».

У рамках інтэграцыйнага праекта «Разам» будзе арганізавана зімовая фотасесія для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў.

Дзеці з інтэграцыйнага праекта «Разам» - гэта маленькія выхаванцы дашкольнай групы «Карытас» для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна".

Падрабязней...

Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім

Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. На яго сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова).

Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У нашай краіне прысутнічае яшчэ тэндэнцыя, якая дасталася нам у спадчыну ад савецкіх часоў, калі інвалідаў хавалі ад грамадства, таму людзі іх не заўважаюць, і ў грамадстве прысутнічае некаторая абыякавасць да праблем гэтых людзей.

Падрабязней...

Прадстаўнікі Нацыянальнага «Карытас» прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Быць бацькамі»

18-19 кастрычніка 2016 года ў г. Магілёве адбылася міжнародная канферэнцыя «Быць бацькамі!». Арганізатарам канферэнцыі выступіла міжнародная грамадская арганізацыя «SOS-Дзіцячыя вёскі» у партнёрстве з Упраўленнем адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», «SOS-дзіцячыя вёскі Магілёў». Канферэнцыя была арганізавана ў рамках дзейнасці праекта «Школа бацькоў», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Падрабязней...

Кс. Віталій Дабраловіч прадставіў стратэгічны план развіцця арганізацыі

Другі дзень канферэнцыі распачаўся з прадстаўлення стратэгічнага плана развіцця арганізацыі да 2020 г.  

Прадстаўляючы стратэгію арганізацыі, кс. Віталій Дабраловіч падкрэсліў: «Карытас уяўляе сабой арганізацыйна аформлены выраз місіі Касцёла, які сведчыць пра Бога, які жыве сярод нас, любові да ўсіх людзей і, перш за ўсё, да найменшых, найбольш патрабуючых, да беднякоў». 

Падрабязней...

10 кастрычніка ў цэнтры св. Лукі распачалася III Міжнародная сустрэча партнёраў "Карытас" Беларусь

Тэма канферэнцыі: "Міласэрнасць на дарогах трагедыі".

У сустрэчы бяруць удзел Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, архімандрыт Сяргей Гаек, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, кіраўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў "Карытас" у Беларусі, а таксама прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый.

Падрабязней...

Адбылася сустрэча Рады Caritas у Беларусі

21 верасня ў офісе Нацыянальнага Caritas праходзіла чарговае пасяджэнне Рады Caritas у Беларусі, пад кіраўніцтвам дырэктара Нацыянальнага Caritas кс. Віталія Дабраловіча.

Рада Caritas – дарадчы орган унутры арганізацыі, які быў заснаваны на Радзе Дырэктароў у маі 2012 года. Адной з ідэй стварэння Рады Caritas з'яўляецца магчымасць супрацоўнікаў удзельнічаць у абмеркаваннях перспектыў развіцця арганізацыі, актуальных праблем і задач, а таксама магчымых шляхоў іх вырашэння.

Падрабязней...

Пантыфік заклікаў злучыцца ў малітве за мір

«Ніколі не будзем пакідаць малітву, нават калі яна здаецца нам бескарыснай» (Папа Францішак)

Па просьбе Папы Францішка 20 верасня 2016 года будзе адзначацца Дзень малітвы за мір. У гэты дзень - 20 верасня - у Асізі Папа Францішак прыме ўдзел у заключнай сустрэчы Сусветнага дня малітвы за мір. Менавіта ў Асізі па ініцыятыве Кангрэгацыі Святога Эгідзія на працягу трох дзён, з 18 па 20 верасня праводзілася міжрэлігійная сустрэча на тэму «Смага міру: дыялог рэлігій і культур».

Падрабязней...

Кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы з удзелам прадстаўнікоў Беларусі: міласэрнасць, як ніколі, патрабуе сёння «матэрыялізацыі»

З 15 па 18 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) праходзіць кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць». 

Праграма мерапрыемства вельмі насычаная. Побач са шматлікімі сведчаннямі аб дабрачыннай дзейнасці ўдзельнікі могуць наведаць і ацаніць магчымасці розных дабрачынных структур і арганізацый мясцовага Касцёла. Гэта і аддзелы «Карытас», і Інтэрнацыянальны цэнтр айцоў францішканаў, і дом і для дзяцей-сірот, і іншыя месцы — прычым на тэрыторыі Босніі, дзе гістарычна  пераважае мусульманскае насельніцтва. Усё гэта дазваляе ўбачыць, наколькі сур’ёзна, нягледзячы на існуючыя цяжкасці, Касцёл у Еўропе імкнецца выканаць сваю дабрачынную місію.

Падрабязней...

Прадстаўнікі «Карытас» Беларусі прымаюць удзел у кангрэсе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы

У чацвер 15 верасня ў г. Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса: «Міласэрнасць - сведчанне пра веру праз дзейнасць».

З Беларусі ў дадзеным кангрэсе бяруць удзел Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч і дырэктар «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Раман Рачко.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы