Навіны

Падтрымаем “Таленты чыстых сэрцаў”

У рамках фестывалю мастацкай творчасці «Таленты чыстых сэрцаў», з 26 па 29 траўня 2016 г., адбудзецца 4-х дзённы пленэр, які арганізуюць «Моладзевая місія "Чыстае сэрца"» сумесна з упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама пры супрацоўніцтве з “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Мінскі район, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1) у рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей. Фестываль праводзіцца для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з мэтай стварэння ўмоў, накіраваных на выяўленне і рэалізацыю індывідуальных здольнасцяў дзяцей пры дапамозе развіцця інклюзіўнай прасторы.

Падрабязней...

Папа да ўдзельнікаў гуманітарнага саміту: пачуем пакутуючых

Пачуем крык пакутуючых, дазволім ім даць нам урок чалавечнасці, зменім лад нашага жыцця, палітыкі, эканамічных рашэнняў і пазіцыю культурнай перавагі, падкрэсліў папа Францішак у пасланні да Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды адкрыцця першага Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях. Форум праходзіць 23-24 мая 2016 г. у Стамбуле.

Папа Францішак перакананы, што саміт павінен стаць “паваротным момантам у жыцці мільёнаў людзей, якія патрабуюць абароны, апекі і дапамогі, а таксама прагнуць годнай будучыні”. 

Падрабязней...

Адкрыццё выставы "Мой свет у фарбах"

16 мая 2016 году ў Доме Кіно адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”.

Творы, якія тут можна ўбачыць– гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў.

Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны свет і сваё бачанне рэальнасці, выказваюць сваё стаўленне да яе і навакольных людзей.

Падрабязней...

«Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі праводзіць праект «Мой свет у фарбах».

У 2011 годзе унікальная магчымасць пісаць карціны маслам прадставілася людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы доўгаму супрацоўніцтву з Рэлігійнай місіяй "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі нарадзіўся сумесны праект "Мой свет у фарбах". Прадстаўнікі Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі набылі маладым інвалідам палотны, алейныя фарбы, рамкі для карцін.

Падрабязней...

Святы Айцец: не можна мірыцца з насіллем адносна дзяцей

Змагацца супраць усіх форм насілля ў адносінах да непаўналетніх заклікаў  Папа Францішак 1 мая 2016 г. падчас нядзельнай малітвы “Regina Caeli” у Ватыкане. “Гэта вялікая трагедыя! Мы не можам мірыцца з насіллем у адносінах да дзяцей. Мы павінны абараняць дзяцей і строга караць усіх тых, хто здзяйсняе гвалт у дачыненні да непаўналетніх”, - сказаў Папа, вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра актывістаў аб’яднання “Meter”, якое на працягу многіх гадоў змагаецца супраць усіх форм эксплуатацыі непаўналетніх. “Дзякую вам за вашу прыхільнасць. Працягвайце працаваць з мужнасцю!”, - сказаў Святы Айцец.

Падрабязней...

Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на ЧАЭС прайшоў сярод валанцёраў "Карытас" Гродна

26 красавіка, сярод валанцёраў гродзенскага "Карытас" праводзіўся Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таму што роўна 30 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, у ходзе эксперыменту на чацвёртым энергаблоку з-за памылкі абслуговага персаналу і тэхнічных асаблівасцяў рэактара адбыўся цеплавы выбух. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной у гісторыі атамнай энергетыкі.

Валанцёры сабраліся для таго, каб разам памаліцца за ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў радыяцыйнай аварыі, а таксама больш даведацца пра саму аварыю на ЧАЭС і яе наступствах.

Падрабязней...

Гісторыя ліквідатара ЧАЭС, які больш ніколі не дасць інтэрв'ю

Раіса Бірукова, удава ліквідатара Дзмітрыя Бірукова, сёння пагружана ў ўспаміны. 30 гадоў таму ў гэты дзень яшчэ не муж, але ўжо каханы ўпершыню павінен быў прыступіць да абавязкаў на Чарнобыльскай АЭС. Пра Дзмітрыя не раз пісалі ў газетах, дзе ён выказваў свае незадаволенасці становішчам ліквідатараў на адрас уладаў. «Нам ня гарантавалі нічога, акрамя месца на могілках», - сказаў ён аднойчы журналістам. Гэта было яго апошняе інтэрв'ю - год назад Дзмітрыя Бірукова не стала. Ён памёр ад раку крыві, якім хварэў амаль 20 гадоў. 

 Анастасія Пісшчэнкава, аўтар часопіса «Імёны», паразмаўляла з яго жонкай аб тым, як Чарнобыль стаў для сям'і асабістай трагедыяй.

Падрабязней...

26 красавіка 30-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Роўна трыццаць гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. 

26 красавіка 1986 года на чацвёртым энэргаблоку ЧАЭС (усяго іх пяць - апошні блок так і не быў дабудаваны) адбылася найбуйнейшая ў гісторыі сусветнай атамнай энергетыкі аварыя. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыі былі эвакуіраваны жыхары найблізкага горада Прыпяць, а пазней - і насельніцтва з 30-кіламетровай цыркульныя зоны вакол АЭС. Гэтая зямля застанецца неабжытай яшчэ сотні, а можа, і тысячы гадоў - столькі спатрэбіцца для распаду радыёактыўных часціц.

Падрабязней...

21-22 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ё. Рау адбыўся III Рэспубліканскі сацыяльны форум

Тэма ІІІ Рэспубліканскага сацыяльнага форуму - "Сацыяльныя інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў».

Па словах каардынатара Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі Вольгі Рэнш-Ветцель, адна з мэтаў ІІІ Рэспубліканскага сацыяльнага форуму - вызначыць асноўныя напрамкі інавацый у сацыяльнай сферы.

Рэспубліканскі сацыяльны форум праходзіў два дні і сабраў на тэрыторыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау больш за 250 удзельнікаў.

Падрабязней...

У каталіцкіх парафіях Беларусі сабралі ахвяраванні для пацярпелых ад вайны на Украіне

24 красавіка ва ўсіх каталіцкіх парафіях Еўропы прайшоў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ў Украіне. Падчас нядзельных святых Імшаў вернікі складвалі ахвяраванні, якія, па рашэнні Папы Рымскага Францыска, накіруюць пацярпелым ад вайны на Данбасе.

- Мая думка накіроўваецца да ўсіх людзей, якія маюць смагу прымірэння і супакою. Тут у Еўропе думаю, у прыватнасці, аб драме тых, якія пакутуюць ад наступстваў гвалту ў Украіне: пра людзей, што засталіся на землях спустошаных ў выніку ваенных дзеянняў, якія ўжо прычынілі некалькі тысяч смерцяў і тых - больш за мільён - што былі вымушаныя пакінуць гэтыя зямлі з-за цяжкай сітуацыі, якая ў далейшым працягваецца. Яна тычыцца, перш за ўсё, пажылых людзей і дзяцей. Акрамя таго, што суправаджаю іх сваёю малітваю і думкай, я вырашыў аказаць ім гуманітарную дапамогу. З гэтай мэтай, ва ўсіх каталіцкіх касцёлах  Еўропы будзе праходзіць спецыяльны збор сродкаў.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы