Марыя Барыла, 17 год, валанцёр у інтэграцыйнай святліцы для дзяцей пры парафіяльным Карытас у Глыбокім.
“Біблія вучыць нас, каб мы любілі бліжняга свайго, як самога сябе. Гэта азначае, што трэба рабіць добрыя справы для іншых, быць міласэрным, дапамагаць, часам ахвяраваць сябе, свой час або сілы. І калі чалавек ахвяруе штосьці дзеля іншага, - значыць, ён любіць.

Для мяне быць валанцёрам – гэта дапамагаць. І дапамагаць бескарысліва. Мне падабаецца праводзіць час з дзецьмі, вучыць іх чамусьці. А часам і яны могуць мяне чамусьці навучыць, таму што дзеці заўжды вельмі добразычлівыя, шчырыя і чыстыя душой. Яны бачаць свет зусім не так, як бачаць яго дарослыя. Дзеці здзіўляюцца шматлікім звычайным для нас рэчам. І я думаю, што дарослым трэба паводзіць сябе такім жа чынам, бо мы часта забываем, што ўвесь наш цудоўны свет стварыў Бог. Я вельмі рада, што магу быць валанцёрам і вучыцца ў дзяцей дапамогі і любові да бліжніх”.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы