Навіны

"Карытас" Пінскай дыяцэзіі зладзіў сустрэчу і пачастунак для пажылых і самотных

У Год Міласэрнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі асабліва дапамагае пажылым і адзінокім людзям. 17 студзеня пасля святой Імшы валанцёры сабралі іх на святочную сустрэчу.

Прысутныя спявалі рэлігійныя песні, расказвалі жыццёвыя гісторыі, частаваліся рознымі харчовымі вырабамі, якімі падзяліліся прадпрыемствы г. Брэста.

«Праўдзівасць Касцёла пацвярджаецца шляхам міласэрнай і спагадлівай любові. Касцёл жыве вялікім жаданнем удзяляць міласэрнасць», - вучыць Святы Айцец Францішак у буле «Misericordiae Vultus». На сустрэчы панаваў дух любові, адкрытасці і добразычлівасці. Яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае.

Падрабязней...

Пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень мігранта і бежанца

«Мігранты - гэта нашы браты і сёстры, якія шукаюць лепшага жыцця" - удалечыні ад беднасці, голаду і эксплуатацыі: пра гэта нагадвае Папа Францыск ў Пасланні на Сусветны дзень мігранта і бежанца, які адзначаецца 17 студзеня. Ва ўмовах пастаяннага росту патоку мігрантаў ва ўсіх рэгіёнах планеты, піша Святы Айцец, Евангелле Міласэрнасці сёння больш, чым калі-небудзь, абуджае сумленне і не дазваляе упакорвацца з пакутамі іншых людзей.

Падрабязней...

Першая “Рада Дырэктароў” у новым 2016 годзе

Амаль у самым пачатку новага года, 13 студзеня, “Рада Дырэктароў” сабрала ўсіх кіраўнікоў дыяцэзіяльных аддзяленняў у офісе Нацыянальнага “Карытас”. Кіраваў сустрэчай дырэктар “Карытас” у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч.

Здаецца немагчымым добра і сумленна працаваць на карысць іншых людзей, а самім не ўзбагачацца духоўна і не давяраць усе цяжкасці і складанасці Богу. Таму і “Рада Дырэктароў” распачалася супольнай малітвай, падчас якой прысутныя даверылі Пану адзін аднаго і прасілі аб неабходных дарах Духа Святога на час спаткання, а таксама на ўсю далейшую дзейнасць арганізацыі.

Падрабязней...

Папа: мэта Юбілею Міласэрнасці - служэнне апошнім

Галоўнай мэтай Юбілейнага года Міласэрнасці з'яўляецца служэнне іншым, асабліва тым, якія жывуць у нястачы. Пра гэта нагадвае Папа Францыск ў лісце да Анджэла Шэльцо, намесніку дырэктара Ватыканскай Залы Друку па акрэдытацыі журналістаў, з нагоды прэзентацыі ў Рыме яго кнігі «Юбілей. Міласэрнасць. 

Святой Юбілейны год азначае міласэрную ўвагу да бедных і апошніх, хто нясе крыж пакуты ў сваім жыцці, піша Святы Айцец аўтару кнігі, выказваючы асаблівую ўдзячнасць за ілюстрацыі да спраў міласэрнасці, аўтар якіх - мастак-інвалід. Усе людзі, падкрэслівае Папа, павінны быць «аднолькава годнымі».

Падрабязней...

"Caritas" Сенегала пачаў праграму прафілактыцы Эболы

У выніку ўспышкі захворвання, якая доўжыцца два гады, памерла 10 тысяч жыхароў Заходняй Афрыкі. У мінулым годзе на барацьбу з эпідэміяй дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Сенегала выдаткавала больш за 6 мільёнаў еўра. Сёлета ж запускаецца новая праграма прафілактыкі.

Запушчаная прафілактычная праграма будзе каштаваць 1,5 млн. еўра. Істотную дапамогу аказалі нямецкія касцёльныя арганізацыі.

Падрабязней...

«Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі

У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі.

На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах прыносілі ў касцёл цацкі, слодычы, садавіну і складвалі іх у вялікі кошык. Дзеці духоўна перажывалі, добра разумеючы, што вучэнне Хрыста вучыць аддаваць і дзяліцца з тымі дзецьмі, якія не маюць мамы і таты, а таксама падрыхтавалі кранальнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Божае Нараджэнне».

Падрабязней...

Сірыец, які бег ад вайны ў Беларусь: "Малітва ў нас адна - аб міры"

Родны горад Анаса бамбілі, сваякам давялося бегчы, куды вочы глядзяць. Бацькоў прытуліла Турцыя. Стрыечных братоў, якія ў пару вучобы ў Гомелі ажаніліся на беларусках, - Германія. «Але цяпер у Германіі вельмі шмат сірыйцаў, і не так ужо проста стала ўладкавацца там. Браты трапілі туды тры гады таму. Мае сябры многія і сваякі - паўсюль, хто ў еўрапейскіх краінах, хто ў Турцыі, жывуць сірыйцы і ў Беларусі », - распавядае Анас.

Ён вырашыў з'ехаць ад вайны ў Беларусь, - дабро, за гады вучобы набыў тут не толькі неабходныя веды, але і сяброў.

Падрабязней...

Калядна-навагодні баль для людей з абмежаванымі магчымасцямі арганізаваў "Карытас" Віцебск

5 студзеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся традыцыйны калядна-навагодні баль для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».
Мерапрыемства арганізавалі і правялі дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль».

Баль ўрачыста адкрыў дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі здольнасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль». Сабраныя танцавалі, прымалі ўдзел у падрыхтаваных валанцёрамі конкурсах, а асобы з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную гісторыю, а таксама вершы і спевы пра зіму.

Падрабязней...

"Карытас" у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі

3 снежня “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі – такой жа дабрачыннай арганізацыі з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі.

Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела.Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз пробашч Станіслаў, пасля чаго на імправізаванай сцэне разгарнулася дзейства, якое расказвала пра нараджэнне Езуса, пра пастушкоў і валхвоў, якія прыйшлі яму пакланіцца, і злога Ірада, загадаўшага забіць усіх немаўлят. П’есу паставілі дзеці старэйшага ўзросту, а рэжысёрам выступіла сястра-эўхарыстка Таццяна.

Падрабязней...

"Карытас" Віцебск арганізаваў калядныя сустрэчы для дзяцей

2 студзеня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, дзяцей-сірот.

Валанцёры віцебскага «Карытас» дапамаглі арганізаваць цікавую і незабыўную сустрэчу. Дзяцей чакалі на свяце займальныя конкурсы, віктарыны і, безумоўна, салодкія пачастункі.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы