Падрабязнасці:
Катэгорыя: «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі»
| Апублікавана 11 Люты 2021
| Абноўлена 15 Люты 2021
8 лютага адбылася сустрэча будучых трэнераў, супрацоўнікаў і каардынатараў Праекта YES! у філіяле рэсурснага цэнтра ЭкаТэхнаПарк у аг. Волма Дзяржынскага раёна. Тут ўдзельнікі трэнінгаў для трэнераў у рамках круглага стола "Пытанні прафарыентацыйнай дзейнасці і моладзевага прадпрымальніцтва ў галіне інтэлектуальнай энергетыкі ў рамках Праекта YES! для рэалізацыі НСУР як фактар павышэння якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь» пазнаёміліся з прэзентацыяй дзейнасці Рэсурснага цэнтра ЭкаТэхнаПарк-Волма, якую прадставіў Уладзімір Бутэвіч, дырэктар Цэнтра.
На пытанні супрацоўніцтва па арганізацыі навучання моладзі на адукацыйнай платформе Рэсурснага цэнтра адказаў Аляксей Воранаў, намеснік дырэктара філіяла.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства вельмі ўразіліся экскурсіяй па Экатэхнапарку, якую правёў яго дырэктар.
Засталося вызначыць перспектывы супрацоўніцтва ў рамках узаемадзеяння ў кантэксце рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі.