Генерыраваннем бізнес-ідэй і падставаў бізнес-планавання 7 лютага распачалі ўдзельнікі трэнінгаў для трэнераў разам з Ігарам Мікульчыкам другі модуль курсу "Асновы моладзевага прадпрымальніцтва, самазанятасці і фінансавай граматнасці". Каманды прадставілі прэзентацыі крэатыўных ідэй, якія будуць дапрацоўвацца ў ходзе кансультацый з майстар-трэнерам да наступнай сустрэчы ў другой палове лютага.
Сумесна з Максімам Падбярозкіным, выканаўчым дырэктарам Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі і Раісай Сінельнікавай, экспертам у вобласці сацыяльнай эканомікі, членам кааліцыі "За годнае даўгалецце", прысутныя разгледзелі асаблівасці выкарыстання метаду ацэнкі прадстаўнікамі супольнасці ўласных праблем у рамках Праекта YES!. Пасля абмену думкамі, рэфлексіі, удзельнікамі трэнінга былі закрануты пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва. Навучальныя мерапрыемствы для супрацоўнікаў (каардынатараў і рэгіянальных кансультантаў) Праекта YES! па юрыдычных, фінансава-бухгалтарскіх і арганізацыйных пытаннях у рамках фінансавай і наратыўнай справаздачнасці па праекце правялі Алег Белячыц, юрысконсульт, і Наталля Глухоўчэнка, кіраўнік праекта (Нацыянальны каардынатар Праекта YES!).