• Галоўная
  • Пра нас
    • Гісторыя
    • Кіраванне
    • Нацыянальны Карытас
    • Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
    • Карытас Віцебскай дыяцэзіі
    • Карытас Гродзенскай дыяцэзіі
    • Карытас Пінскай дыяцэзіі
  • Навіны
  • Партнёры
  • Праекты
    • «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі»
    • Для дзяцей
    • Для хворых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі
    • Для бедных, самотных і пажылых людзей
    • Для тых, хто апынуўся у складанай жыццёвай сітуацыі
    • Адукацыйныя праграмы
  • Дакументы
  • Блог
  • Кантакты
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Хачу дапамагчы

Прашу дапамагчы

Cтаць валанцёрам!

Анонс

Падрабязнасці: Катэгорыя: «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі» | Апублікавана 12 Студзень 2021 | Абноўлена 15 Студзень 2021
14 студзеня 2021 г. адбудзецца вэбінар у рамках Круглага стала "Рэалізацыя першага этапу Праекта YES! у Рэспубліцы Беларусь: вынікі і перспектывы" у фармаце Zoom. Месца трансляцыі і правядзення вебінара ў вочным фармаце - офіс РМ «ДКТ Карытас» ККББ (Нацыянальны Карытас), г. Мінск, вул. Абрыкосавая, 8. Да ўдзелу ў вэбінары запрошаны супрацоўнікі дабрачыннага гуманітарнага праекта, эксперты, рэгіянальныя кансультанты, трэнеры, прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк», партнёры.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернецца Наталля Глухоўчэнка, кіраўнік праекта (Нацыянальны каардынатар Праекта YES!).
Ацэнку сацыяльнага ўздзеяння адукацыйных праграм у разрэзе дасягнення мэтаў ўстойлівага развіцця ў рамках праекта YES! дасць Максім Падбярозкін, выканаўчы дырэктар сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, эксперт Праекта YES!
Затым у інтэрактыўным фармаце пройдзе абмеркаванне пытанняў, размешчаных удзельнікамі мерапрыемства ў чаце канферэнцыі Zoom.
Пасля заканчэння вэбінара адбудзецца закрыты каворкінг для спецыялістаў
Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сістэмны падыход да ацэнкі канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў у рамках Праекта YES! з пазіцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця (НСУР) РБ: ад рэспубліканскага да рэгіянальнага і мясцовага ўзроўня (ад макра - да Меза - і мікраўзроўні) прадставяць Ларыса Калгіна, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, эксперт Праекта YES!, і Ганна Літвінчук, навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі.
Падвядзенне вынікаў вэбінара, высновы і рэкамендацыі зробяць Максім Падбярозкін, выканаўчы дырэктар сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, эксперт Праекта YES! і Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар праекта.

Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Пасведчанне аб джяржаўнай рэгістрацыі №088 выдана Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.09.1999 г.
УНП 101124634
220004, г. Мінск, пл. Свабоды, 9
Адрас для карэспандэнцыі: 220131 г. Мінск, вул. Абрыкосавая, 8
Час працы: 9.00 - 17.00
Тэл. +375 (44) 791-78-87
e-mail: caritasby@gmail.com