Рэгіянальныя цэнтры сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва (РЦСАМП), якія адкрыюцца ў Смаргоні і ў Ашмянах (шосты і сёмы па ліку), закліканы дапамагчы маладым людзям Гродзеншчыны знайсці сябе ў плане пабудавання кар’еры, пошуках працы або адкрыцця ўласнай справы, дзякуючы рэалізацыі Карытас Беларусь па ўсёй рэспубліцы Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening) пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя).

У мерапрыемствах, запланаваных на 10 снежня 2020 г. у Смаргоні, прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік ЦБП ААТ "Белаграпрамбанк" № 430 г. Смаргоні, нацыянальны і рэгіянальны каардынатары Праекта YES!, патэнцыяльныя трэнеры, партнёры, запрошаныя госці. Пасля падвядзення вынікаў працы інфармацыйнай пляцоўкі, вызначэння асноўных напрамкаў супрацоўніцтва і планавання сумесных мерапрыемстваў на тэрыторыі Смаргонскага раёна ў рамках Праекта YES! запланаваны інтэрактыўны круглы стол з прадстаўнікамі Рымска-каталіцкай парафіі Святога Міхала Арханёла г. Смаргонь.

Адукацыйныя мерапрыемствы ў рамках праекта з удзелам, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, супрацоўнікаў Белаграпрамбанка, каталіцкай парафіі Святога Міхаіла Арханёла і каардынатараў праекта працягнуцца 11 снежня ў Ашмянах. Пасля прадстаўлення гуманітарнага дабрачыннага Праекта YES! на рэспубліканскім узроўні і ў Гродзенскай вобласці тут будуць разгледжаны пытанні супрацоўніцтва з ААТ "Белаграпрамбанк" у рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы і Праекта YES!, удзела Рымска-каталіцкай парафіі ў рэалізацыі вышэйзгаданага праекта. Таксама ў гэты дзень нацыянальны і рэгіянальны каардынатары запланавалі правядзенне кансультацый з кандыдатамі ў трэнеры праекта.

12 снежня плануецца працяг навучальных мерапрыемстваў і індывідуальных кансультацый для каардынатараў і патэнцыяльных трэнераў Праекта YES! у г. Ашмяны.