З радасцю паведамляем Вам, што 27 лістапада адкрыўся Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва (РЦСАМП) Карытас Гомель у Нароўлі, а таксама яго філіял у Хойніках.
Урачыстыя мерапрыемствы з удзелам каардынатараў, бізнес-кансультанта, трэнераў, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, выкладчыцкага склада, партнёраў Праекта YES! прайшлі спачатку ў УА "Нараўлянскі дзяржаўны прафесійны ліцэй", а завяршыліся ў Цэнтры банкаўскіх паслуг №335 ААТ «Белаграпрамбанк» ў г. Хойнікі.
Праграма ў Нароўлі пачалася з прэзентацыі дзейнасці ліцэя ў рамках супрацоўніцтва з Праектам YES!, якую прадставіў дырэктар УА "Нараўлянскі ДПЛ" Віктар Мікалаевіч Прэдчанка.
Са свайго боку Дырэктар ДКМ "Карытас-Міласэрнасць" ксёндз Юрый Варанко сардэчна прывітаў усіх, хто прыехаў на адкрыццё РЦСАМП ў Нароўлі.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся таксама Наталля Рыгораўна Коваль, першы намеснік Нараўлянскага РВК, і Жанна Мікалаеўна Чарняўская, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.
Яўгеній Мікалаевіч Зуеў, эксперт і бізнес-кансультант Праекта YES! закрануў праблемы і перспектывы развіцця моладзевага прадпрымальніцтва і самазанятасці ў Гомельскай вобласці і ў Нараўлянскім раёне ў рамках кансультацый з маладымі спецыялістамі УА "Нараўлянскі ДПЛ".
З прэзентацыяй Праекта YES! у Гомельскай вобласці выступілі Анастасія Кісялёва, рэгіянальны каардынатар праекта, і Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар.
Пра асновы вядзення бізнесу ў мясцовым рэгіёне цікава расказаў індывідуальны прадпрымальнік Дзяніс Аляксандравіч Пятроўскі.
Аляксандр Вітальевіч Баранаў, дырэктар Цэнтра арганізацыі і развіцця турызму "Ніжняя Прыпяць", патэнцыйны трэнер Праекта YES! з г. Мазыр, раскрыў моладзевыя ініцыятывы па ахове культурнай спадчыны ў развіцці турыстычнага патэнцыялу раёнаў Гомельскай вобласці.
Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар Праекта YES!, адказала на пытанні прысутных падвяла вынікі працы інфармацыйнай пляцоўкі праекта ў Нароўлі. Падчас пераезду ў Хойнікі прысутныя каардынатары і трэнеры з мэтай далейшага супрацоўніцтва наведалі ЦБП №342 ў Нароўлі.
У Хойніках у прывітальным слове пытанні супрацоўніцтва ААТ "Белаграпромбанк" у рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы і Праекта YES! закранула Лілія Уладзіміраўна Коваль, начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг №335 г. Хойнікі. Менавіта цэнтры прыцягнення "Igrow.by", па словах прадстаўніка рэгіянальнай дырэкцыі банка, стануць універсальным бізнес-асяроддзем у рамках сумеснай рэалізацыі праекта.
Усіх сабраных на адкрыццё філіяла Рэгіянальнага цэнтра сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва Карытас Гомель таксама прывітала начальнік аддзела эканомікі Хойніцкага РВК Таццяна Генадзеўна Дземчанка.
Рэгіянальны і нацыянальны каардынатары выступілі з прэзентацыяй Праекта YES! у Гомельскай вобласці.
Яўгеній Мікалаевіч Зуеў расказаў пра праблемы і перспектывы, а таксама пра маркетынгавыя стратэгіі прасоўвання моладзевых стартапаў на рынак у рамках рэалізацыі праекта.
Старшыня Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Віктараўна Бондар і намеснік старшыні Хойніцкага РВК Алена Міхайлаўна Іўкова раскрылі пытанні кіравання прадпрымальніцкай дзейнасцю ў дадзеным рэгіёне.
Пасля падвядзення вынікаў працы інфармацыйнай пляцоўкі Праекта YES! на базе банка дэлегацыя Карытас Беларусь наведала бізнес-цэнтр «Трамплін». Тут, на базе Хойніцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя адбылася прэзентавана ініцыятывы гэтага бізнес-цэнтра, які рэалізуецца ў рамках праекта "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" каардынатарам ініцыятывы Аленай Трубаровай і праграмным мэнэджарам гэтай жа ініцыятывы Аксанай Шаўчэнка.
Дамовай аб далейшых кроках супрацоўніцтва скончыўся гэты насычаны падзеямі дзень. Рэгіянальныя цэнтры сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў рамках Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта YES!, які рэалізуецца Нацыянальным Карытас Беларусь па ўсёй краіне пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя), адкрылі свае дзверы ў чатырох абласцях Беларусі.
Наступны крок – зрабіць усё магчымае для павышэння ўзроўню жыцця маладых людзей у нашай краіне, дапамагаючы ім у пошуках прыдатнай працы, а таксама ў адкрыцці ўласнага бізнесу.
Ад імя Карытас Беларусь выражаем шчырую ўдзячнасць усім партнёрам за ўдзел у рэалізацыі Праекта YES! і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.