Падрабязнасці:
Катэгорыя: «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі»
| Апублікавана 30 Кастрычнік 2020
| Абноўлена 03 Лістапад 2020
Урачыстае адкрыццё Регіянальнага Цэнтра сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва ў г. Міёры на базе работы інфармацыйнай пляцоўкі Праекта YES! адбылося 29 кастрычніка 2020 г. у цэнтры банкаўскіх паслуг № 216 ААТ "Белаграпрамбанк".
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадстаўнік рэгіянальнай дырэкцыі ААТ "Белаграпрамбанк" па Віцебскай вобласці, каардынатары, бізнес-кансультанты, трэнеры, супрацоўнікі, эксперты і партнёры Праекта YES!
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся кс. Андрэй Аніскевіч, дырэктар Карытас Віцебскай епархіі.
Сабраных гасцей прывітаў намеснік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Валерый Драбо.
Прэзентацыю праекта YES! на рэспубліканскім узроўні ў рамках стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь прадставіла Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар Праекта YES!
Аб супрацоўніцтве ААТ "Белаграпрамбанк" у рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы і Праекта YES! распавяла Наталля Мятла, начальнік ЦБП № 216 у г. Міёры рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк".
Мікалай Дзям'янаў, прадстаўнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк«, апісаў магчымасці выкарыстання цэнтраў прыцягнення "Igrow.by" у якасці універсальнай бізнес-пляцоўкі для правядзення навучання, сустрэч, кансультацый у рамках праекта.
Аб рэалізацыі праекта ў Віцебскай вобласці і Міёрскім раёне распавяла супрацоўнік Праекта YES! па Віцебскай вобласці.
Яўген Зуеў, эксперт і бізнес-кансультант Праекта YES!, дырэктар ІКУ «Садзейнічанне развіццю бізнесу», прааналізаваў праблемы, з якімі сутыкаюцца прадпрымальнікі Віцебскай вобласці. Ён разгледзеў спосабы пераадолення гэтых праблем, а таксама перспектывы кансультацыйнай дапамогі для падтрымкі мясцовага бізнесу.
Аб рэалізацыі асобных мясцовых ініцыятыў і магчымасцях гістарычных рэканструкцый для распрацоўкі стартапаў і развіцця малога прадпрымальніцтва ў турыстычным кластары Міёрскага краю ў рамках Праекта YES! расказаў удзельнікам мерапрыемства Андрэй Кіштымаў, эксперт Праекта YES!, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Тэхналагічнае прадпрымальніцтва як кропку росту канкурэнтаздольнасці эканомікі Беларусі ў рэгіянальным аспекце прадставіў Андрэй Шэко, дырэктар Асацыяцыі " Робататэхніка і штучны інтэлект», кіраўнік ініцыятывы «Мабілізатар для развіцця тэхналагічных стартапаў у г.Ліда» праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца ЕС і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Аб інавацыйных формах прыцягнення і фарміравання крыніц фінансавання стартапаў у рэгіёнах у рамках Праекта YES! распавёў Дзяніс Фандзееў, бізнес-аналітык, бізнес-дэвелапер, атэставаны міжнародны эксперт па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, уласнік групы кампаній «Грамотное дело».
Падвялі вынікі працы інфармацыйнай пляцоўкі Праекта YES! кс. Андрэй Аніскевіч, дырэктар Карытас Віцебскай епархіі, і Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар праекта.
Пасля падвядзення вынікаў зацікаўленыя асобы правялі перамовы з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і ААТ «Белаграпрамбанк».
29 кастрычніка ў Мёрах таксама прайшоў навучальны семінар-практыкум для каардынатараў і трэнераў Праекта YES! у рамках супрацоўніцтва з Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам і праектам "Разам для супольнасці і прыроды: Міёрскі раён".
Важную ролю моладзевых стартапаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці падкрэсліла ў сваім выступе Наталля Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар праекта YES!
Навучальны семінар-практыкум завяршыўся падвядзеннем вынікаў і рэфлексіяй каардынатараў і трэнераў праекта.
Удзельнікі мерапрыемстваў першага дня праявілі зацікаўленасць у працягу дыскусій і прынялі рашэнне правесці навучальныя мерапрыемствы наступнага дня яшчэ ў больш інтэрактыўнай форме.